Што можна пачытаць у свежым нумары “АП”

16:32 / 04.07.2024


Астравеччына адсвяткавала Дзень Незалежнасці і 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Акрамя гэтага ў наступным нумары “АП” можна пачытаць:

- уражанні астраўчан ад удзелу ў святочных мерапрыемствах у Мінску і Гродне;

- пра абласны фестываль патрыятычнай песні сярод работнікаў тэрытарыяльных цэнтраў і дамоў-інтэрнатаў, які прайшоў у Астраўцы;

- якія пытанні вырашалі на трэцяй сесіі раённага Савета дэпутатаў;

- да Дня кааперацыі – знаёмства з вядучым бухгалтарам Смаргонскага філіяла аблспажыўтаварыства Аленай Мілаш;

- чарговы выпуск праекта “Соль зямлі”.

Гэтыя і іншыя навіны – у №52 “АП”.