Уражаннямі дзеляцца госці свята

21:04 / 03.07.2024

Жанна і Дзмітрый Волк-Леановічы:


Жанна:

–Свята вельмі спадабалася. Асабліва ўразіў урачысты мітынг ля помніка савецкім воінам і партызанам: было вельмі кранальна, шчыра – да слёз. Не магла адвесці позірку ад невялікай групы воінаў-інтэрнацыяналістаў: гэтыя людзі сапраўды ведаюць, што такое вайна і што такое мір, якой цаной ён дастаўся і як яго трэба берагчы.

Спадабалася і прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый. На падворку лясгаса пачаставаліся свежым мёдам у сотах і буякамі – смачна!

Дзмітрый:

–Усё на свяце добра, акрамя адной дэталі, якая ўжо не першы раз псуе настрой. Цудоўнае прадстаўленне ля помніка, але пабачыць і пачуць, што адбываецца, могуць толькі тыя, хто стаіць у першых радах. Каму не пашанцавала, сузіраюць спіны. І гук да апошніх радоў не далятае. Гэта трэба паправіць, рыхтуючы наступныя святы.

А яны патрэбны хоць бы для таго, каб пабачыць даўніх знаёмых у добрым здароўі.

Леанід Мельгуй з унукамі Захарам і Міронам:


–На свята мы прыйшлі з унукамі. Усё цудоўна, арганізацыя выдатная! Дзецям больш за ўсё спадабалася зброя і ваенная тэхніка – за вушы не адцягнуць!  Сярэдні ўнук недзе застаўся каля аўтаматаў – вучыцца разбіраць і збіраць.  


#Гродзенская_вобласць

#Астравецкі_раён

#Дзень_Незалежнасці_Беларусі

#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик