Вучні і настаўнікі школы мастацтваў заслужылі апладысменты

20:52 / 03.07.2024


Канцэрт выкладчыкаў і вучняў дзіцячай школы мастацтваў, як заўсёды, прайшоў пад бурныя апладысменты і воклічы “Брава!” шматлікіх гледачоў.

У таленавітых настаўнікаў таленавітыя дзеці – гэта пацвярджалі ўсе ўдзельнікі канцэрта. Дарослыя – народны ансамбль народных інструментаў “Скарбніца”, Таццяна Канчанін, Данута Блашкевіч, ансамблі “Дудкі” і “Кансананс” – дэманстравалі ўзоры вакальнага і інструментальнага майстэрства. А дзеці – танцавальны калектыў “Карамелькі”, вакальны “Мікс”, салісты Павел Ярох, Паліна Шулюк, Лізавета Лукойць – паказалі, што яны вартыя сваіх настаўнікаў.

Словам, малайцы! 




#Гродзенская_вобласць

#Астравецкі_раён

#Дзень_Незалежнасці_Беларусі

#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик