Радавалі астраўчан у Дзень Незалежнасці лепшыя вакалісты і калектывы ўстаноў адукацыі раёна

19:49 / 03.07.2024


Лепшыя вакалісты, танцоры і творчыя калектывы ўстаноў адукацыі Астравеччыны дарылі святочны настрой гараджанам і гасцям раёна. Гледачы ім аддзячвалі не шкадуючы далоняў!

“Кацюша”, “Белавежская пушча”, “Беларусь – наш родны кут!” – усе выступленні былі прасякнуты непрыхаванай любоўю да Радзімы і яе гісторыі. Адзін за адным на сцэну падымаліся вакальныя студыі “Звонкія галасы” і “Меlody”, Павел Букель, Злата Радзевіч, Таццяна Дзёмка, Лаліта Валевіч, Галіна Мікліс з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.





Цудоўна выступілі Вераніка Анімуцкая, Валерыя Дарашкевіч, Паліна Мамонава, а таксама творчы калектыў сярэдняй школы №3. Асаблівыя ўсмешкі і захапленне выклікалі ў гледачоў нумары ў выкананні дашкалят з дзіцячага сада №4 і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.

…Слухаючы нашых педагогаў і гледзячы на выступленні іх выхаванцаў, упэўнілася, што нашы настаўнікі і дзеці – самыя таленавітыя!


#Гродзенская_вобласць

#Астравецкі_раён

#Дзень_Незалежнасці_Беларусі

#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич