Госці свята Дня Незалежнасці падзяліліся ўражаннямі

19:37 / 03.07.2024

Запыталі ў гасцей свята Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, як ім праграма ў Астраўцы.

Сям’я Бандарчук, г. Астравец:


– Дзень Незалежнасці – вельмі важны для кожнага члена нашай вялікай сям’і. Мы заўсёды ходзім на ўсе прымеркаваныя да дзяржанўных свят мерапрыемствы.

Сёлетняя святочная праграма, як заўсёды, на высокім узроўні. Паглядзелі ўрачыстае шэсце і адкрыццё, наведалі выставу тэхнікі – яна асабліва спадабалася малодшаму сыну. Прадуманы розныя варыянты адпачынку, шмат цікавых забаў і заняткаў падрыхтавана для дзяцей. На канцэрты прыйшлі, каб абавязкова паглядзець выступленні мясцовых калектываў і школы мастацтваў. Калі дзеці не стомяцца, то вечарам на салюце будзем.

Улад Гродзь, г. Мінск:


– Хацеў пабачыць ваенную зброю – гэта ўразіла мяне больш за ўсё. У адной з палатак паіграў на гармоні – дзядуля крыху навучыў. Здаецца, нядрэнна ў мяне атрымліваецца. (Смяецца.) У Астраўцы прыгожае свята, як і сам горад, – прыемна, што ён развіваецца.


#Гродзенская_вобласць

#Астравецкі_раён

#Дзень_Незалежнасці_Беларусі

#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў


Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова