Гандаль прапануе ў Дзень Незалежнасці шырокі асартымент

19:31 / 03.07.2024


Шырокі асартымент тавараў прапануюць гандлёвыя кропкі на святкаванні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Астраўцы.

Вядома, самы папулярны тавар – шашлыкі. Тым больш што побач гандлёвымі зонамі шмат дзе ўсталяваны столікі. Каўбасы, курыца, сыры, піражкі і пірожныя, марожанае, салодкая вата, папкорн, кактэлі – выбар на любы густ.

Таксама працуюць кропкі з самаробнымі вырабамі: цацкі і лялькі з саломкі, вязаныя лялькі, упрыгожанні для валасоў са стужак і фаамірану, шматлікія рэчы з дрэва і бісеру, кветкі з мыла і шмат іншага.










#Гродзенская_вобласць

#Астравецкі_раён

#Дзень_Незалежнасці_Беларусі

#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў


Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова