Астраўчанка Тарэса Кузьміцкая: «У гэты дзень мяне перапаўняе радасць”

19:02 / 03.07.2024


На здымку: Тарэса Кузьміцкая з дачкой, зяцем і ўнукамі.

Уражаннем ад святкавання Дня Незалежнасці ў Астраўцы падзялілася астраўчанка Тарэса Кузьміцкая:

– Сёння цудоўны памятны дзень, бо наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці і 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для мяне гэтыя дні асабліва радасныя яшчэ і тым, што ў госці прыехалі самыя родныя людзі – дачка з сям’ёй. І мне так хочацца паспець усё ім паказаць і паспрабаваць. Мы пастараліся поўнасцю ахапіць святкаванне – абавязковым было трапіць на ўскладанне кветак да помніка савецкім воінам і партызанам. Гэта самае малое, што можам зрабіць для нашых продкаў, якія коштам жыцця здабылі нам мірнае жыццё. Таму сёння мяне перапаўняе радасць, светлыя пачуцці, не хапае слоў, каб выказаць усе эмоцыі. Дарэчы, падчас урачыстага шэсця ўнук вачэй не мог адвесці ад трактароў і камбайнаў – так яму спадабалася. А ўнучцы, аказваецца, па душы сілавы экстрым. Словам, усе мы атрымалі максімальнае задавальненне. 


#Гродзенская_вобласць

#Астравецкі_раён

#Дзень_Незалежнасці_Беларусі

#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў

Текст: Марина Гавдурович
Фото: Марина Гавдурович