Забавы і майстар-класы чакалі дарослых і дзяцей на святкаванні Дня Незалежнасці

18:04 / 03.07.2024


Чаго толькі не было на святкаванні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Кожны з дарослых і дзяцей мог знайсці сабе занятак па душы. Так, аматараў рукадзелля чакалі майстар-класы па саломапляценні, стварэнні сувенірных букецікаў і лялек, пляценні вяночкаў з кветак. Творчыя натуры мелі магчымаць памаляваць. Тыя, каму бліжэй спорт, спрабавлі сілы ў баскетболе, настольным хакеі і іншых выпрабаваннях. Любы жадаючы мог прадэманстраваць чытацкае майстэрства, расказваючы вершы пра вайну. Для прыхільнікаў аквагрыму працавалі салоны прыгажосці.

Юным гасцям свята прапанавалі пабавіцца на батутах і паездзіць на дзіцячых машынках.











 


#Гродзенская_вобласць

#Астравецкі_раён

#Дзень_Незалежнасці_Беларусі

#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў

Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова