Станіслаў Валодзька расказвае пра ўдзел у свяце кнігі ў Гродна
Мне, ураджэнцу Астарвеччыны, пашчасціла прыняць удзел у свяце кнігі, якое было арганізавана Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Каля Дома-музея пісьменніцы Элаізы Ажэшкі я разам з іншымі ўдзельнікамі свята прачытаў свае вершы і перадаў свае кнігі ў дар Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Яфіма Карскага.
Затым была аўтограф-сесія, дзе падпісаў публікацыі сваіх твораў у калектыўных кнігах, якія ёсць у гэтай бібліятэцы.
Мае сябры з Латвіі праспявалі песню на мае словы “Палын і медуніца” (музыка Эдуарда Вартанава) і перакладзеную мной на беларускую мову папулярную “Алесю” Алега Іванова і Анатоля Папярэчнага.
Прыемна было перамовіцца з беларускімі пісьменнікамі, якіх даўно ведаю: Людмілай Кебіч, Алінай Сабуць, Дзмітрыем Радзівончыкам, Кастусём Цыбульскім і дамовіцца аб далейшых стасунках.
Назаўсёды застануцца ў памяці наведванне Старога замка, Каложскай царквы і Аўгустоўскага канала.
Станіслаў ВАЛОДЗЬКА, член СПБ.