Островчанин Егор Буйко – лучший юный боксёр Беларуси

14:00 / 18.06.2024


Астраўчанін Ягор Буйко стаў пераможцам і лепшым байцом рэспубліканскай спартакіады школьнікаў па боксе.

Спаборніцтвы праходзілі ў Гродне. У складзе абласной каманды гонар астравецкага боксу абаранялі Ігар Канстантовіч, Павел Вайцекян і Ягор Буйко. На жаль, першым двум юнакам не пашанцавала – яны не змаглі пазмагацца за месца на п’едэстале.

Затое за таварышаў на рынгу адпомсціў Ягор Буйко, які выступаў у вагавай катэгорыі 57 кілаграмаў. Астраўчанін выдатна правёў 3 баі, у якіх перамог, заваяваў “золата” і выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту. Акрамя гэтага ён прызнаны лепшым баксёрам спартакіяды і ўзнагароджаны адпаведнай статуэткай. Таксама юнак прайшоў адбор на чэмпіянат Еўропы сярод школьнікаў, які пройдзе ў жніўні.

Віншуем Ягора і яго трэнера Аляксея Маргужа з новымі дасягненнямі.  


Фота з архіву Я. Буйко.

Текст: Марина Гавдурович