Семінар для ветэранаў працы. Непарыўная сувязь пакаленняў
Горад Слонім – гістарычная скарбніца нашай Гродзеншчыны, багаты старажытнымі навуковымі, ваеннымі, сямейнымі і культурнымі традыцыямі, якія жывуць тут здаўна, таму што перадаюцца з пакалення ў пакаленне, з роду ў род, тым самым мацуючы сваю дзяржаву, надаючы ей трываласць і надзейнасць. Можа таму скіравалі сюды абласныя кіраўнікі семінара Шпак Лела Атараўна і Грышэчка Вера Віктараўна, ведаючы, што тут есць чаму павучыцца, на што паглядзець і ўчуць, бо тут людзі па-беларуску працавітыя і цягавітыя, спагадлівыя і творчыя, кемлівыя, высокакультурныя і шчодрыя, умеюць дзяліцца ўсім тым, што яны маюць. І мы, удзельнікі семінара, у гэтым пераканаліся. Сапраўды, педагогі-ветэраны, госці, школьнікі, людзі розных часоў і пакаленняў адчувалі сябе не толькі званымі гасцямі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі ўсіх важных праблем, якія тут вырашаліся. А іх было нямала: памяць аб педагогах-ветэранах, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны; перадача педагагічнага вопыту маладым настаўнікам і вучням педагагічнага класу; творчае развіцце і дапамога ветэранам-настаўнікам, клопат аб адзінокіх і нямоглых настаўніках, якія знаходзяцца ў сацыяльных прытулках або жывуць адзінока. “ніводзін чалавек не павінен быць забыты”, - гаварыла Вера Віктараўна Грышэчка.
Першая частка разнапланавага семінара праходзіла на базе трэцяй школы. Гаспадары былі вельмі клапатлівымі і гасціннымі, мне хочацца сказаць – “па-беларуску”. Дзяўчынкі ў беларускіх прыгожых строях (самімі пашытых) праводзілі нас у настаўніцкае кафэ, напаілі нас кавай ці гарбатай, далі адпачыць з дарогі, а потым мы ўсе сустрэліся ў актавай зале, дзе былі, акрамя вучняў, настаўнікаў і гасцей, раенныя кіраўнікі Слонімчыны, якія ў сваіх выступленнях праз лічбы і факты расказалі пра вялікія магчымасці і рэзультаты жыцця раена. Мы чулі прозвішчы людзей, бачылі іх твары, хаця многія з іх ужо былі толькі ў Кнізе памяці, не забытыя. Так цікава і змястоўна адкрылася плянарнае паседжанне семінара.
За лічбамі і фактамі стаялі людзі і іх праца, ухваляліся педагогі-ветэраны, хто мог яшчэ працаваць. Было вельмі прыемна чуць, што настаўнікі-ветэраны, нягледзячы на свае жыццевыя праблемы і перашкоды, былі ў страі. Іх запрашалі на сцэну, дзе яны чыталі свае вершы і ўспаміны, расказвалі пра захапленні і паказалі нам цудоўную выставу, дзе побач са сборнікамі вершаў тутэйшых паэтаў былі захапляючыя малюнкі, вырабы з дрэва, скуры, упрыгожанні, лялькі і інш.
Уразіла нас і яшчэ адна выстава: на прыгожа аформленых стэндах і сталах ляжалі альбомы з партрэтамі і невялічкі аповяд пра іх. На нас глядзелі людзі, прыгожыя, усмешлівыя, маладыя – педагогі XX стагоддзя. Побач стаялі іх дзеці ці ўнукі, яны расказвалі аб сваіх педагагічных дынастыях, у гэтай школе іх аказалася нямала. Відаць было, што імі тут ганарацца.
А далей было выступленне педагогаў-ветэранаў разам са сваімі ўнукамі і школьнікамі. Размова ішла пра родных і блізкіх педагогах-ветэранах, якія са зброяй у руках прайшлі нялегкімі дарогамі вайны 1941-1945 гг. І тут жа мы змаглі пазнаеміцца з кнігай, нядаўна выдадзенай аб педагогах Слонімшчыны – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.
Цудоўная кніга і харошыя выступленні! З такімі думкамі мы на школьным аўтобусе адправіліся ў дзевятую школу, дзе нас сустракала на ганку яе дырэктар, маладая і прыгожая жанчына. Яна сказала, што іх школа – асаблівая, а калі я запытала: што ж у ей асаблівага? Яна адказала: “Зараз убачыце”. І ледзь мы пераступілі школьны парог, як былі крыху аглушаны меладычным барабанным пошчакам (выступаў дзявочы ансамбль барабаншчыкаў). Яго я бачыла, калі дзяўчаты выступалі ў Палацы Прэзідэнта. Усю лесвіцу на другі паверх занялі кадэты ў параднай ваеннай форме, крышачку падобныя на тых, далекіх кадэтаў у пачатку XX стагоддзя. Яны заспявалі сваю кадэцкую песню, вельмі-вельмі кранальную і шчырую. Нас прывітаў кіраўнік кадэцкіх класаў – падпалкоўнік у адстаўцы і павеў у сваю рэзідэнцыю – кадэцкі музей. Такого музея мы яшчэ ў школах не бачылі. На вітрынах ляжалі кнігі і падручнікі для кадэтаў, кнігі аб гісторыі кадэцкага руху, пагоны, розныя ваенныя сімвалы і атрыбуты, кадэцкі мундзір і іншыя рэчы. Было цікава паслухаць пачынальніка кадэцкага руху ў гэтай школе, які спецыяльна прыйшоў на гэтую сустрэчу, і хлопчыка-кадэта, які з запалам нам прачытаў цудоўны верш аб тым, чаму ен стаў ваенным. Канечне, усе госці зразумелі, у чым адметнасць 9-й школы. Дырэктар яшчэ дадала, што гэтыя кадэцкія класы ў іх школе з’явіліся першымі ў Беларусі. “Жыцце – Радзіме, гонар – нікому” – такі дэвіз кадэтаў, аб гэтым дэвізе нам растлумачыў падпалкоўнік у адстаўцы.
Поўныя цікавых уражанняў мы сабраліся ў актавай зале, дзе прайшла дыялогавая пляцоўка, у якой удзельнічалі дзеці – педагагічны клас, настаўнікі, маладыя і пажылыя, і госці. Размова ішла аб прызначэнні і ролі настаўніка ў сучасным грамадстве. Аб гэтым жа гаварыў і ўдзельнік Нацыянальнага сходу ад Слонімшчыны – Аляксандр Іванавіч. Ен падкрэсліў, што настаўнік – сення цэнтральная фігура ў грамадстве.
Вядучыя, маладыя настаўнікі, задавалі прысутным пытанні, усе маглі падысці да свабоднага мікрафона выказаць свае меркаванні, задаць пытанне любому з прысутных. Дыялог праходзіў актыўна, у ім прыняла ўдзел і я, бо тое, аб чым мы гаварылі, – непарыўнай сувязі пакаленняў, сакрэце настаўніцкага поспеху і інш, – закранула мяне за “жывое”, ды і многіх іншых гасцей. І калі напачатку мы былі кожны сам па сабе, то за круглы стол сабраліся ўжо таварышы і паплечнікі. Гучалі не толькі падзякі арганізатарам гэтага цікавага, змястоўнага і патрэбнага семінара, але і кожны з гасцей змог падзяліцца сваім набытым вопытам у гэтай сферы дзейнасці ветэранаў-педагогаў. Абстаноўка была сяброўскай, радаснай і творчай. А пасля абеду мы атрымалі яшчэ і падарункі ад гаспадароў – “мясны набор” ад Слонімскага мясакамбіната і абраз Маці Божай Журовіцкай.
З пажаданнем дабра і здароўя адзін аднаму мы развіталіся, поўныя ўпэўненасці, што нашы гады – не перашкода, каб быць патрэбнымі грамадству па выхаванню падрастаючага пакалення, каб у нас была магчымасць перадаць свой багаты вопыт маладым настаўнікам і вучням, якія збіраюцца імі стаць.
Кухарэвіч Людміла Іванаўна, ветэран педагагічнай працы, старшыня Астравецкага раеннага Савета ветэранаў педагагічнай працы і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі