Ганна Налівайка з КСУП “Гудагай” заняла 3 месца ў прафсаюзным фотаконкурсе
Старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка заняла 3 месца ў конкурсе “У фокусе ўвагі – лепшы жывёлавод”, які падчас зімне-стойлавага перыяду праводзіла Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
На конкурс паступіла без малога 30 заявак. Астравеччыну на ім, акрамя КСУП “Гудагай”, прадстаўлялі КСУП “Гервяты” і раённая ветэрынарная станцыя. Наведвальнікі сайта абкама галасавалі за фотаздымак, які ім найбольш спадабаўся. Работа Ганны Іосіфаўны – яна сфатаграфавала аператара машыннага даення малочна-таварнага комплексу “Германішкі” Наталлю Кандратовіч набрала 1 967 галасоў – і заняла 3 месца.
Старшыня Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула ўручыў пераможцы дыплом, а прыемным дапаўненнем да яго стала грашовая прэмія.
Віншуем Ганну Іосіфаўну!