Конкурс открыток “Победный май”: дипломы и подарки вручили авторам лучших работ

17:00 / 10.05.2024


Ужо сёння першыя намінанты конкурсу паштовак “Пераможны май” атрымалі ўзнагароды.

Арганізатары сустрэліся з удзельнікамі, каб павіншаваць іх з   перамогай і ўручыць падарункі. 

– Над ідэяй дапамагала працаваць мама. А рабіла сама, прыдумала двайную паштоўку, прычым афармляла і вонкавую, і ўнутраную яе часткі: хацелася не проста адлюстраваць тэму вайны, але і напісаць зварот да ветэранаў, дзякуючы ім за Перамогу. – падзялілася гервяцкая школьніца Караліна Казакевіч. – Па шчырасці, спадзявалася заняць прызавое месца, хацелася, каб было першае  – так і атрымалася! Было прыемна, калі ў наш клас зайшлі з падарункам і аб’явілі, што раённая піянерская арганізацыя перадала яго для мяне. 

 

Атрымаў  падарункі ад Астравецкага райсавета БРПА і альхоўскі ўдзельнік Арцём Міхайлаў:

– Што сказаць: проста рады! Вельмі! Каб і не дапамога маёй настаўніцы Валянціны Міхайлаўны, можа, і не было б перамогі.


Ягору Марозу з Альхоўкі, Мікіце Бураку са Спондаў і міхалішкаўскім школьніцам Аляксандры Трафімчык і Паліне Субач уручаў дыпломы і падарункі кіраўнік сеткі магазінаў “А фармат” Антон Міхцееў.


– У конкурсе нам прапанавала паўдзельнічаць наша настаўніца па рукадзеллі Марыя Анатольеўна. Мы ходзім да яе на заняткі, і яна ведае, што мы ўжо можам нешта зрабіць. А яшчэ мы актыўныя! – расказалі дзяўчынкі. – Можа, у нас так прыгожа і не выйшла б, каб не наша Марыя Анатольеўна і настаўніца па музыцы Надзея Іванаўна – яны падказвалі, што рабіць, а мы клеілі, выразалі…


Служачых вайсковай часці 7434 і Ганну Краўчук са Спондаў віншавала  з перамогай першы сакратар Астравецкага райкама БРСМ Вольга Максімава.


Яшчэ не ўсе ўзнагароды знайшлі сваіх гаспадароў – пераможцы і прызёры, не хвалюйцеся, да вас абавязкова завітаюць госці  з падарункамі.


Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо