С Днем связи поздравил островчан Михаил Владиславович Хиневич
Паважаныя работнікі сувязі Астравеччыны і калегі-ветэраны сферы! Віншую вас з прафесійным святам!
У апошнія гады тэхнічны прагрэс ідзе па планеце вялізнымі крокамі, пашыраючы магчымасці сувязі паміж людзьмі. І вы як прафесіяналы сваёй справы галоўным прыярытэтам у рабоце ставіце прадстаўленне абанентам якасных паслуг. Вы заўсёды знаходзіцеся на перадавой, спасцігаеце новыя формы работы і пастаянна вучыцеся – без гэтага быць кваліфікаваным спецыялістам немагчыма.
Дзякуй вам за тое, што не забываеце пра ветэранаў працы, якія заклалі грунтоўны фундамент для развіцця нашай галіны. Мы адчуваем ваш клопат не толькі ў святы, але і ў будні. І ў любы момант гатовы падставіць вам надзейнае плячо і даць параду.
Са святам! Няхай у вашых дамах не згасае святло любові, радасці і шчасця, моцным будзе здароўе і кожны заўтрашні дзень стане лепшым за ўчарашні!
Міхаіл Уладзіслававіч Хіневіч, начальнік раённага вузла сувязі з 1987 по 2014 гг..