Что почитать в «Островецкой правде» в эту пятницу

15:54 / 25.04.2024


Сярод асноўных падзей апошніх дзён – Усебеларускі народны сход і прызначэнне старшыні Астравецкага райвыканкама. Але гэта далёка не ўсё!

Пра гонар нашага раёна Ганну Уласік, загадчыка Альхоўскага сельскага клуба, прачытаеце на 7-й старонцы.

Да дня горада па вуліцах старога Астраўца прагуляецеся з карэспандэнтам Рытай Дрэмай. Яна паразмаўляе з былымі работнікамі магазіна адзення, які месціўся ў цэнтры пасёлка, Дома піянераў і малочнай кухні раённай бальніцы. Старонка 8-я.

У арміі не толькі служаць. Там можна атрымаць прафесію. Пра гэта – у праекце “Я служу!” – старонка 9-я.

Пра Дзень Чарнобыльскай трагедыі ўспамінаюць перасяленцы з Хойнікаў Эмілія і Аляксей Жылякі. Іх гісторыя “Пад зоркай Чарнобыля” аўтарства Ніны Рыбік на 15-й старонцы газеты.

А яшчэ ў пятнічным выпуску газеты  даведаецеся, што рабілі астраўчане на “Отдыхе” ў Мінску і хто стаў лепшым у ахове працы.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.