Стартовал патриотический проект «80 мирных лет! Беларусь помнит»
Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мальская сельская бібліятэка-клуб і СШ №1 запусцілі сумесны патрыятычны праект “80 мірных гадоў! Беларусь памятае”.
Праект задуманы для азнаямлення школьнікаў і моладзі з малавядомымі старонкамі ваеннай гісторыі Беларусі і ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны.
Адкрыццём праекта стаў урок мужнасці “Беларусь памятае!”. На ім бібліятэкар Анжэла Янкоўская расказала аб цяжкіх ваенных гадах, аб дзецях-партызанах, якія разам з дарослымі мужна змагаліся супраць ворага. Іх прозвішчы назаўсёды ўпісаны ў гісторыю.
Каб адчуць атмасферу ваеннага ліхалецця, школьнікі маглі апрануць форму таго часу. А настаўнік Ганна Дзятловіч правяла для дзяцей не зусім звычайны ўрок матэматыкі, бо яго матэрыял быў звязаны непасрэдна з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Узгадалі ўдзельнікі і беларускіх пісьменнікаў, якія пісалі пра тыя жахлівыя гады.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.
Фота з архіва бібліятэкі.