Відэакантроль: у дапамогу ўсім і кожнаму
Белтэлекам даўно з’яўляецца арганізацыяй, якая актыўна асвойвае новыя тэхналогіі, прымяняе іх на практыцы і прапаноўвае сваім абанентам, што, безумоўна, павышае якасць аказваемых паслуг.
Сярод «прасунутых» магчымасцей для арганізацый і насельніцтва можна назваць відэакантроль.
– Сёння відэакантроль – гэта не толькі «паглядзелі» і «зафіксавалі», – тлумачыць начальнік Астравецкага вузла электрасувязі Сяргей Хіневіч. – Сюды трэба ўключыць пункт пра аналітыку: запіс на відэа дапамагае ў распазнаванні нумароў на транспарце, людзей, нават фіксуе задымленне або пажар.
Сістэму відэакантролю можна ўсталяваць як на адміністрацыйных будынках, так і на шматкватэрных дамах або ў прыватным сектары. Сачыць за парадкам на тэрыторыі і ў дварах, за бяспекай дзіцячых пляцовак і аўтамабільных стаянак – гэта ўжо звыклы мінімум. Камеры можна ўсталяваць у хаце пажылых або хворых бацькоў або проста каля пліты на кухні – і ведаць, дзе яны і што газ выключылі. У гэтым выпадку відэакантроль працуе па прынцыпе датчыкаў дыму ці разетак. Пры гэтым назіраць за абстаноўкай можна з любога месца, дзе ёсць доступ да інтэрнэту, з камп’ютара, тэлевізара або мабільнага тэлефона.
Такой тэхналагічнай навінкай мы не толькі гарантуем сабе і іншым бяспеку, але і дысцыплінуем: ведаючы, што дзесьці ёсць «пільнае вока», наўрад ці захочацца зламаць дрэва ў парку або падпаліць урну.
___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.