Чаму ідуць галасаваць, расказалі выбаршчыкі астравецкага ўчастка для галасавання №4

18:20 / 25.02.2024

На ўчастак для галасавання №4 выбаршчыкі ідуць адзін за адным.

Нягледзячы на тое, што астраўчане атрымліваюць адразу некалькі бюлетэняў, працэсс галасавання ідзе хутка, часам каля камісіі ці кабінкі ўтвараецца чарга.

Выканаўшы грамадзянскі абавязак, людзі ахвотна дзеляцца меркаваннямі, чаму трэба хадзіць на выбары.

Анастасія і Станіслаў Чырыцы:


– Удзельнічаем у выбарах заўсёды – права выказаць сваю пазіцыю мы скарыстоўваем. Выбраць неабходна дастойнага, хто будзе прымаць важныя рашэнні на карысць нашай Астравеччыны і Беларусі. Тым, хто пераможа, жадаем лёгкай працы, няхай іх дзейнасць будзе граматнай і правільнай.

Алег Шэміс:


– Абавязкова трэба прагаласаваць. Тым больш знайсці час для гэтага не праблема: ёсць магчымасць зрабіць выбар не толькі ў асноўны дзень, але і датэрмінова. Не трэба думаць, што чыёсьці меркаванне не мае значэння – кожны голас важны. Мы выбіраем таго, хто будзе прадстаўляць нашы інтарэсы, а таксама працаваць для раёна і краіны.

Людміла і Алег Пагромскія.


– На выбары ходзім, бо кожны чалавек павінен удзельнічаць у грамадскім жыцці краіны. Прагаласаваць – гэта і права, і абавязак. Выбіраць трэба, каб жыццё станавілася лепшым, каб былі мір і спакой у краіне.


Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова