Як праходзіць адзіны дзень галасавання ў Варнянах, расказала старшыня выбарчай камісіі Алена Юркойць
Варнянскі ўчастак для галасавання па традыцыі размясціўся ў будынку мясцовай школы. Старшыня ўчастковай камісіі Алена Юркойць расказала, як праходзіць адзіны дзень гасавання ў іх акрузе.
– У якасці старшыні для мяне гэта другая выбарчая кампанія. У склад камісіі ўвайшлі людзі, якія не ўпершыню ў яе складзе, яны дасканала ведаюць працэдуру выбараў і заканадаўства, – патлумачыла Алена Юркойць. – Радуе, што ў маіх землякоў актыўная грамадзянская пазіцыя: многія прагаласавалі датэрмінова, сёння, у адзіны дзень галасавання, таксама дастаткова высокая яўка. Людзі прыходзяць з добрым настроем, многія – сем’ямі. Мы ўлічылі пажаданні грамадзян і арганізавалі работу буфета на ўчастку. Да выбараў рыхтаваліся з пачатку года. На маю думку, праведзена каласальная работа па інфармаванні насельніцтва не толькі ў межах нашага ўчастка, але і ўсяго раёна. У наступным годзе чакае яшчэ адно знакавае мерапрыемства: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Упэўнена, што і варнянцы, і жыхары навакольных вёсак абавязкова скарыстаюцца гарантаваным Канстытуцыяй правам і гэтак жа актыўна і са святочным настроем, як і сёння, будуць прыходзіць галасаваць.