Асноўны дзень выбараў. На Астравеччыне адкрыты ўчасткі для галасавання

08:30 / 25.02.2024


 На Астравеччыне стартаваў асноўны дзень па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў. На ўсіх участках прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Выбарчыя камісіі апламбіравалі ўрны для галасавання асноўнага дня – і  пачалося галасаванне.

Выбаршчыкі на ўчастак №5 г.Астраўца прыйшлі ў першыя хвіліны работы камісіі.

–  Гэта і не дзіўна, бо для многіх асноўны дзень галасавання – свайго роду свята,  - адзначыла старшыня камісіі Яніна Кірэева. – Выбаршчыкі актыўна ішлі ва ўсе дні  датэрміновага галасавання. Чакаем таксама моладзь, якая будзе галасаваць упершыню. Ім падрыхтавалі сувеніры. Да слова, падарунак на памяць на нашым участку ўручалі першаму выбаршчыку кожнага дня датэрміновага галасавання – такая ж традыцыя і сёння.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович