Працягваецца падпіска на “Астравецкую праўду”: не забудзьце зрабіць навагодні падарунак сабе і блізкім

08:20 / 15.12.2023




І для сямікласніка Мацвея Сакалоўскага, і для яго бабулі Галіны Восаравай (на фота), як і для ўсёй іх сям’і, любімая газета – «Астравецкая праўда». Галіна Андрэеўна шукае на яе старонках жыццёвыя гісторыі і расповеды людзей, Мацвей і яго старэйшая сястра Вераніка – паведамленні пра жыццё гімназістаў, тата ацэньвае фотаздымкі, мама найперш чытае навіны культуры. І нават маленькая Ангелінка любіць пагартаць старонкі «раёнкі» і пашукаць прыгожыя карцінкі.

Таму лепшы падарунак «пад ёлачку» для ўсёй сям’і – падпіска на раённую газету.

А для вас?

Нагадваем: яшчэ ёсць час выпісаць «Астравецкую праўду» на першы квартал ці на паўгоддзе наступнага года.

Спяшайцеся – і будзем сябраваць і надалей!




Текст: Нина Рыбик
Фото: Дмитрий Соколовский