16 удзельнікаў, 30 варыянтаў – хто перамог у конкурсе “Што б гэта значыла?”
“Не зайздрошчу я вам, – сказала, аддаючы свае балы ў агульную скарбонку бухгалтар рэдакцыі. – Як тут выбраць лепшых? Была б мая воля, то праз аднаго пераможцам прызнала б”.
Скажу па сакрэце: я б таксама! Але ў кожнага члена рэдакцыйнага журы “ў кішэні” толькі 60 балаў: 30 – за першае месца, 20 – за другое і 10 – за першае. І галасуюць яны “ўсляпую”, не ведаючы, чый варыянт адзначаюць! Да таго ж густы ў кожнага розныя.
Вось паспрабуйце самі вызначыцца, які з дасланых варыянтаў найлепшы – а потым зверце свае адзнакі з думкай калектыўнага рэдакцыйнага розуму.
Першым адгукнуўся на прапанову прыдумаць подпіс да прапанаванага здымка Іван Дзятловіч – ён працытаваў вядомую фразу з “Брыльянтавай рукі”:
“Кто заказывал такси на Дубровку?”
Дарэчы, тэма “сабачага таксі” была папулярнай у нашых канкурсантаў.
“Это моя аура работает таксистом”
– да такой філасофскай высновы прыйшла zamoraeva.aleksandra.
Яе развіла і Марыя Чума
Я таксістам падрабляю,
Як на гэта маю час.
Гаспадару дапамагаю
Зарабіць на хлеб і квас.
Пастаянных ёсць кліентаў
У мяне ў Астраўцы
Бо гатовы іх павезці
Я і ўдзень, і ўначы.
Калі трэба вас даставіць
Па раёне хоць куды,
То званіце па суботах.
Тэлефон мой 3-3-3.
Таццяна Яновіч, мусіць, добра ведае гэты нумар. Ці, мо, па іншым выклікае заўжды цвярозага вадзіцеля, які нядорага бярэ за свае паслугі.
Сегодня " Радуга" гостей встречала –
Анна свой юбилей отмечала.
"Праздник окончен, пора по домам.
Только за руль я не сяду сама.
Чтоб развезти вас, друзья,
Водителя трезвого вызвала я!"
Но водитель необычный,
На вид – умный и приличный.
"По домам вас развезу,
Но оплату не возьму.
Лучше завтра на обед
Дайте мисочку котлет!"
Капіталіна Пятроўская прапануе разлічыцца з сабачкам іншым, не менш смачным чынам – і за іншыя паслугі:
Он там не спит и не зевает –
Он машину охраняет.
И службу исполняет честно
Зверь породы неизвестной.
Чужим в машину не попасть,
Ворам машину не украсть.
И к службе этой он привык.
Получит за неё шашлык!
Згодна з ёй і Валянціна Янчэўская:
Вот сижу я за рулём
На парковке белым днём.
А хозяин как придёт
И продукты принесет,
Будет он меня кормить,
За охрану благодарить.
Чаму ж ён сядзіць “за рулём на паркоўцы белым днём”? “Мусіць, бензін скончыўся” – вырашыла Ірына А.
Вот приехал в магазин.
Бац – и кончился бензин!
Что же делать? Как же быть?
Где бензин мне раздобыть?
Хорошо, что не один –
С охраной езжу в магазин.
Посадил его я охранять,
А сам решил за бензинчиком сгонять.
А Ларыса Гупянец лічыць, што не ў бензіне справа і ў сабакі (ці ў яго гаспадара) іншая, нікому невядомая праблема:
Вельмі файная машына:
Усё на месцы, чын па чыну.
І бензіну поўны бак
А завесці... Ну ніяк!
Рэгіна Дрэма, вядома ж, не магла абысці тэму п’яных вадзіцеляў. З гэтай нагоды яна прыдумала ажно два варыянты:
“Свайго гаспадара я паважаю,
Калi трэба, за "дабаўкаю" зганяю!”
– такія думкі яна ўкладвае ў сабачую галаву ў першым з іх.
І ў другім верны сябар гатовы падстрахаваць гаспадара:
Хозяин мой в неадеквате:
Нарушает ПДД.
Доверять машину хватит –
Сам поеду я везде!
Конкурсны здымак быў надрукаваны ў газеце ў адзін са спякотных жнівеньскіх дзён. Горача было і пасля. І некаторыя з удзельнікаў шчыра спачувалі сабаку, якому трэба было ў спёку ў сваім прыродным футры парыцца ў машыне.
Вось як піша Жанна Раўдановіч:
Мочи нету здесь сидеть.
Хватит на меня смотреть!
Лучше двери отопри,
Выпусти на травку
Почесаться лапкой.
І Марына Кавалеўская, паразважаўшы, што б гэта значыла, прыйшла да высновы, што найперш здымак сведчыць пра не гуманныя адносіны да хатняга сябра:
Я даўно ўжо за рулём –
Многае пабачыла.
Тут собака за рулём!!!
І што б гэта значыла?..
Такi важны, грацыёзны
Не на жартачкi сур'ёзны…
Пералез ды сеў за руль.
Нешта разважае…
Нават шыбу адчынiў,
Гаспадара чакае...
"А на вулiцы ж спякота!
Ну, а мне чакай, сядзi
Каб напiтку хоць якога…
Хоць ты ў "Вiзавi" схадзi!.."
Нават вочкi ўжо прыкрыў…
Душна небараку
Не бадзяйся, гаспадар,
Пашкадуй сабаку!
Не абышлі нашы чытачы і тэму кахання – як жа без яе? Вось што ўбачыла на здымку Валянціна Масцяніца:
На машыне падкаціў
Шарык наш да ЗАГСа.
Ажаніцца ён рашыў,
Каб мець трохі шчасця.
А Рэгіна Дрэма конкурсны здымак дапоўніла яшчэ сваім фота – і прыдумала рамантычную гісторыю.
Им бы встретиться,
двум одиночествам –
Подарили б щеночков набор!
Взять "блондиночку"
всем ведь захочется,
Пусть наполнится нежностью двор!
Хоць большасць канкурсантаў “прайшліся” па тэме “сабачага жыцця”, якое цяпер у некаторых хатніх гадаванцаў лепшае, чым каторае чалавечае.
Рэгіна Дрэма лічыць, што цяпер увогуле
з’явіўся новы стыль: “сабачае жыццё”.
І мяркуючы па здымку, вельмі нават нядрэнны. Прынамсі, для сабак.
Ларыса Гупянец з гэтай нагоды ўзгадала анекдот:
- У меня собака совсем обленилась!
- Как это?
- Так раньше, чтобы погулять, она приносила поводок, а сейчас приносит ключи от машины!
Вольга Пінчук “падслухала”, пра што думае сабака ў машыне:
“Ва ўсіх будкі як будкі, а мая – наварочаная”.
Валянціна Янчэўская расказвае ад імя сабакі такую гісторыю:
Я прасіў гаспадара:
Пабудуй мне будку!
Гаспадар не паскупіўся –
Для мяне аўто разжыўся.
Канец свету надышоў.
Дурэюць людзі з жыру!
Сабаку Дзіма пасадзіў
За руль у машыну
– робіць выснову Валянціна Масцяніца.
У galka_kolesnik3 падобныя думкі –якія яна, зноў жа прыпісвае герою здымка:
“Ты сказочно богат, хозяин!”
А yushkiavichus_anastasiya лічыць, што ў Астраўцы гэта не дзіва:
– В этом городе даже я заработал на авто!!! Сможешь и ты, дружище!
Антаніна Палявая, разгледзеўшы здымак, расказвае такую гісторыю (мяркуем, што праўдзівую. Ці амаль што…)
Паспрачаліся мы з дзедам:
Я ад пошты ці ад’еду?
Сеў за руль, сяджу, як пан –
Пешшу мой пайшоў дружбан…
Я прыгожы, я лахматы,
Мерсэдэс маю і хату!
Па ваколіцы йдуць чуткі:
Я – у аўто, а дзед – ля будкі.
До чего дошел прогресс:
За рулём поехал пёс! –
падсумоўвае Валянціна Янчэўская
“Адкуль жа машына?” – задалася пытаннем Ларыса Гупянец. І знайшла на яго адказ, зыходзячы з рэалій сённяшняга дня:
З вокнаў зырылі суседзі —
На машыне (?) Пятроў едзе?
– Быць не можа, каб прыдбаў!
– Мо пазычыў?
– Ну не ўкраў!..
– На пракат узяў – у цёткі...
Не пляціце, людцы, плёткі:
На камбайне першым стаў –
Падарунак атрымаў.
А неаднойчы ўжо ўзгаданая Рэгіна Дрэма завяршае конкурс такім выказваннем:
Да, собаки мы такие –
Мы и в космос, и в “районку”,
И на почту @ электронку!
Где угодно, нас всё "сунут",
И за руль нам – что раз плюнуть!
Шаснаццаць чалавек пакінулі свае варыянты подпісаў да прапанаванага на конкурс здымка ў сацыяльных сетках ці даслалі іх на электронную ці звычайную пошту рэдакцыі, некаторыя – па некалькі версій. У выніку нам давялося выбіраць больш чым з 30 ўзораў дасціпнасці, мудрасці, гумару, Практычна ўсе яны прэтэндавалі на месца ў тройцы прызёраў і рэдакцыйную прэмію. Але большасць членаў калектыву аддалі галасы за варыянты Марыі Чумы і Марыны Кавалеўскай – яны набралі па 120 балаў. Па 90 – у Антаніны Палявой і Рэгіны Дрэма (варыянт пра сабак, якія і ў космас, і ў “раёнку”).
Такім чынам, у нас на тры прызавыя месцы – чатыры пераможцы. Таму трэцяе месца вырашана не прысуджаць, тым больш, што астатнія прэтэндэнты моцна адстаюць ад чацвёркі лідараў.
Віншуем пераможцаў!
(Антаніну Палявую просім паведаміць у рэдакцыю свой адрас).