Регион на карте Беларуси: Гродненщине 79 лет
У склад рэгіёна тады ўвайшлі часткі Беластокскай, Брэсцкай і Баранавічскай абласцей.
Пасля Ялцінскай канферэнцыі, якая адбылася ў 1945 годзе, паміж Польшчай і Беларуссю была ўстаноўлена мяжа, якая праходзіла па так званай лініі Керзона. У выніку такога падзелу заходнія прыгранічныя ўчасткі Гродзенскай вобласці адышлі да дзяржавы-суседкі.
У 1954 годзе прайшло ўзбуйненне абласцей БССР – да Гродзенскай далучылі некаторыя землі расфарміраваных Маладзечанскай і Баранавіцкай абласцей. У такіх межах наш рэгіён захаваўся да гэтага часу.
Гродзеншчына сярод іншых абласцей краіны самая маленькая па тэрыторыі. У яе склад уваходзяць 17 раёнаў: Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэлічскі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі.
Наша вобласць з’яўляецца прымежным рэгіёнам: на захадзе суседнічае з Польшчай, а на поўначы – з Літвой.
Палажэнні аб гербе і сцягу Гродзеншчыны былі зацверджаны рашэннем аблвыканкама ў красавіку 2006 года, а вось афіцыяльны статус геральдычным сімвалам вобласці быў прысвоены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14 чэрвеня 2007 года, а 4 ліпеня герб і сцяг унесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр.
Астравеччына ўвайшла ў склад Гродзеншчыны амаль праз 20 гадоў пасля ўтварэння вобласці – у 1960 годзе.
Пасля далучэння нашых зямель да БССР Астравец спярша быў раённым цэнтрам Вілейскай вобласці (з 15 студзеня 1940 года), затым – Маладзечанскай (з 20 верасня 1944 года), пасля расфарміравання якой з 20 студзеня 1960 года наш край стаў часткай Гродзенскай вобласці.
Падрыхтавана па матэрыялах з адкрытых крыніц.