Стихотворение Александра Морозова "Родная мова"

17:30 / 17.09.2023



Родная мова

Наша мова звініць, 
як вясновы ручэй,
Без яе не жыццё – 
існаванне.
Нараджае яна 
шмат натхнёных ідэй
Пра  Айчыну, 
сяброў і каханне.

Да краіны сваёй, 
да бацькоўскай зямлі,
Роднай вёскі, 
прадзедаўскай хаты,
Да навукі, што ў космас 
вядзе караблі,
Каб жылі ў нас людзі 
багата.

Хай ліецца  і лёгка, 
і вечна яна,
Беларуская мова 
іскрыстая,
Сярод моў ты – як кропля, 
што ў куфлі віна
І п'янкая, і казачна 
чыстая.

Нашу мову, што годна  
і  моцна гучыць,
Завяшчаю  ў спадчыну 
сыну,
Абавязак усіх: 
берагчы і любіць,
Аб'ядноўваць мовай 
краіну.

Фото: из интернета