У саўгасе “Падольскі” справілі “Дажынкі”

13:00 / 06.09.2023


У РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” зладзілі “Дажынкі” для сваіх працаўнікоў і адзначылі тых, хто вызначыўся на сёлетняй уборцы. Зрабіць гэта ярка, насычана і цікава мясцовым аграрыям дапамаглі артысты з Дамоў культуры Рытані і Кямелішак.

– Хоць гэты год быў няпростым, але мы, лічу, годна справіліся з усімі выклікамі надвор’я і ўзнікаючымі праблемамі, – адкрываючы ўрачыстасць, сказаў дырэктар саўгаса Дзяніс Кірпа. – Уклад у раённы каравай унёс кожны з вас. Толькі ў нашай гаспадарцы валавы намалот збожжавых і зернебабовых дасягнуў крыху больш за 6 тысяч тон, а рапсу –звыш паўтары тысячы. Дзякуй кожнаму за плён і стараннасць!

Віншаванні і падзякі камбайнерам і іх памочнікам, вадзіцелям, аператарам зернесушыльных установак, загадчыкам зернескладаў і раслінаводчых участкаў адрасавалі галоўны аграном Дзмітрый Малючак і старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі саўгаса Людміла Казлоўская. Прыемным дапаўненнем да іх сталі грашовыя прэміі ад кіраўніцтва гаспадаркі і прафсаюза.

Хлебаробаў у гэты дзень радавалі песнямі супрацоўнікі мясцовых дамоў культуры: Аляксандр Юргелянец, Анастасія і Юрый Інаровічы, Алёна Якубцэвіч і Марыя Шыманэль.






Фота з архіва саўгаса.

Текст: