Каго з беларускіх аўтараў чытаюць астраўчане

09:00 / 03.09.2023


Напярэдадні Дня беларускага пісьменства даведаліся ў раённай і дзіцячай бібліятэках, хто з беларускіх аўтараў карыстаецца папулярнасцю ў чытачоў.

Факт, з якім нельга не згадзіцца: цікавасць да беларускай літаратуры не знікае. Як адзначаюць бібліятэкары, ёсць людзі, якія чытаюць пераважана айчынных аўтараў – прычым аднолькава на рускай і беларускай мовах.

У ліку папулярных значацца кнігі як класікаў (Якуб Колас, Янка Маўр), так і сучаснікаў (Людміла Рублеўская, Іван Ярашэвіч, Уладзімір Шулякоўскі, Наталля Батракова і іншыя). Мужчыны з задавальненнем чытаюць творы Мікалая Чыргінца, жанчыны часта бяруць так званую жаночую літаратуру (Яўген Хвалей, Ганна Клімава). Сярод маладых пісьменнікаў папулярная Сафія Ворса. Таксама астраўчане чытаюць творы сваіх землякоў – Таісы Сямёнавай і Ніны Рыбік. Дарэчы, новы ўсплёск цікавасці да апошняй пісьменніцы ўзнік пасля спектакля «Свае і чужыя».

Дзеці малодшага ўзросту часцей бяруць беларускія народныя казкі і такіх аўтараў, як Міхась Лынькоў, Міхась Пазнякоў, Раіса Баравікова, Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Старэйшыя больш чытаюць Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Георгія Марчука, Алеся Бадака і Паўла Місько.

Текст: