Раённая бібліятэка выдала кнігу «Мой востраў радасці – Астравеччына»

10:00 / 02.09.2023


Першым вопытам самастойнага выдання кнігі можа ганарыцца раённая бібліятэка – да 555-годдзя горада тут «нарадзіўся» літаратурны зборнік «Мой востраў радасці – Астравеччына».

Ідэя выпусціць кнігу з’явілася напачатку года, калі раён пачынаў рыхтавацца да юбілею Астраўца. Вырашана было сабраць у адно выданне творы таленавітых паэтаў і празаікаў – землякоў і не толькі, хто ў розныя часы друкаваўся на старонках «Астравецкай праўды».

У зборнік увайшлі 39 творцаў, сярод іх – Казімір Сваяк, Менке Кац, Генрых Сянкевіч, Артур Цяжкі, Мікола Мятліцкі, Рычард Бялячыц, Ганна Чакур, Іаланта Валуевіч, Аляксандр Марозаў, Таіса Сямёнава, Антаніна Рыбалка, Людміла Маркоўская, Святлана Еўтушэнка і іншыя. Нават невялікая частка вершаў і прозы дазваляе ацаніць літаратурныя скарбы Астравеччыны. Таксама надрукавана біяграфічная інфармацыя пра кожнага аўтара.

– Неаднойчы рабілі вялікія адзінкавыя экзэмпляры творчых кніг на рэспубліканскія конкурсы – і перамагалі. Таму вырашылі сваімі сіламі выдаць сапраўдную кнігу, тым больш і нагода была – юбілей Астраўца, – падзяліліся бібліятэкары. – Праца над выданнем карпатлівая – і яе вынік атрымаўся, спадзяёмся, годным. І карысным: з дапамогай зборніка цяпер можна праводзіць мерапрыемствы па літаратурнай «старонцы» астравецкага краю.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст:
Фото: Светлана Фёдорова