Островецкая молодёжь собирается «В школу с добрым сердцем»

08:30 / 30.08.2023

IMG_3168.JPG

Традыцыйная рэспубліканская дабрачынная акцыя ГА БРСМ “У школу з добрым сэрцам” праходзіць на Астравеччыне.

Першым пунктам, дзе валанцёры раённай маладзёжнай арганізацыі заахвочвалі людзей далучыцца да добрай справы, стаў магазін “Тры цаны” ў гандлёвым цэнтры ZAMI. Большасць з наведвальнікаў, пачуўшы пра акцыю, куплялі штосьці з канцылярскіх тавараў і клалі ў скрынку. Некаторым нават не трэба было тлумачыць, што гэта за мерапрыемства, бо яны адразу ківалі галовамі: “Ведаем, ведаем!” Было прыемна назіраць, як дзяўчынкі-падлеткі пасля прывялі сяброўку, каб яна таксама далучылася да добрай справы.

Марына, удзельніца акцыі:

– Працую ў Кямелішскай сярэдняй школе, дзе мы праводзім розныя акцыі. Зразумела, не змагла прайсці міма. Дабрачыннасць – неабходная карысная справа. Людзі павінны дапамагаць адзін аднаму і адначасова паказваць прыклад іншым. Сёння ты зробіш дабро, а заўтра – яно да цябе вернецца. Гэта закон чалавечнасці.

– Лічу, што такіх акцый павінна быць больш, бо мы разам робім добрую справу, – адзначыла першы сакратар райкама ГА БРСМ Вольга Максімава. – Гэта дапамога тым, каму яна асабліва патрэбна: дзецям з сацыяльнага прытулка, карэкцыйнага цэнтра, з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў. І як часам радуюцца школьнікі яркім сшыткам ці рознакаляровым наборам канцылярыі. І як становіцца добра на душы ад усведамлення, што ты змог кагосьці зрабіць шчаслівым хоць на імгненне. Таксама было цікава назіраць за рэакцыяй людзей, большасць якіх спыняліся. І гэта здорава!

IMG_3175.JPG

Жадаючыя паўдзельнічаць у дабрачыннай ініцыятыве астравецкай моладзі, могуць наведаць 30 жніўня магазін “Карандаш”, дзе таксама будуць дзяжурыць валанцёры. Ці прынесці канцылярыю і іншыя прылады, неабходныя ў школе, у райкам ГА БРСМ, які знаходзіцца па адрасе: вул. Ленінская, 5 (будынак пошты, 2-гі паверх). Акцыя працягнецца да 5 верасня.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич