Ізноў першыя! Яўген Грабоўскі і Віктар Вашкевіч намалацілі 2 тысячы тон зерня

17:30 / 15.08.2023

IMG_1632.JPG

Першымі на Астравеччыне масавае жніво завяршылі хлебаробы КСУП “Гудагай”. Па добрай традыцыі апошніх гадоў механізатары і вадзіцелі дапамагаюць убіраць ураджай суседнім сельгаспрадпрыемствам. Першым камбайнерам-тысячнікам Яўгену Грабоўскаму і Віктару Вашкевічу да жаданай другой тысячы не хапіла ўласных плошчаў: рубеж яны пераадолелі на міхалішкаўскіх нівах.

Другі дзень хлебаробы дапамагаюць абмалочваць суседзям збожжа. Адзначу, што камбайнерскі экіпаж на чале з Яўгенам Грабоўскім не першы сезон запар уваходзіць у лік першых двухтысячнікаў Астравеччыны.

Са знакавай падзеяй хлебаробаў віншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і прафсаюзны лідар КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка.

– Інтрыгі не атрымалася: ізноў гэты экіпаж у лідарах. У такі няпросты год намалот у 2 тысячы ўжо можна лічыць асаблівым рэкордам. З чым вас і віншую, – адзначыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. – Думаю, за дзень-два масавая ўборка ў раёне скончыцца. Дзякуй вам усім за плён!

Віншуем хлебаробаў – так трымаць!

IMG_1624.JPG

IMG_1608.JPG

IMG_1619.JPG

IMG_1616.JPG

IMG_1626.JPG

Текст:
Фото: Алёна Ганулич