Пазл- латарэя

16:23 / 05.08.2023
Пазл-фота ўжо выйшлі ў №№ 50, 52, 54, 56

У юбілейны для нашага горада год рэдакцыя раённай 
газеты прапануе падпісчыкам стаць удзельнікамі пазл-латарэі.

У кожным пятнічным нумары мы будзем друкаваць пазл-фрагмент – іх вый­дзе 6 – фотаздымка вядомага кожнаму месца Астраўца. Затым пазлы неабходна наклеіць на аркуш, на адваротным баку напісаць прозвішча ўдзельніка, яго нумар тэлефона і прынесці ці даслаць атрыманую карцінку ў рэдакцыю. 
Кожнаму здымку будзе прысвоены парадкавы нумар. Шчасліўчыкаў пазл-латарэі напярэдадні свята горада, якое будзе адзначацца 19 жніўня, вызначыць рэдакцыйнае журы, выцягнуўшы тры нумаркі. 

Текст: