Першым сярод маладых вадзіцеляў тысячу тон зерня перавёз Артур Высоцкі з КСУП “Гудагай”

17:20 / 31.07.2023

IMG_1254.jpg

Кагорту пераможцаў жніўнага спаборніцтва на днях папоўніў яшчэ адзін працаўнік КСУП “Гудагай”. Артур Высоцкі першы ў раёне сярод маладых вадзіцеляў перавёз тысячу тон зерня. Нагадаю, што “гудагаец” трэці сезон запар дэманструе найлепшы вынік у сваёй катэгорыі.

Вадзіцеля-тысячніка ў полі віншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула, галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч, прафсаюзны лідар КСУП гаспадаркі Ганна Налівайка. Як і іншыя пераможцы галіновага спаборніцтва, Артур атрымаў дыплом і грашовыя прэміі. Акрамя гэтага, маладога вадзіцеля падарункам адзначыла першы сакратар райкама ГА БРСМ Вольга Максімава.

– Сёлетняе жніво для мяне 5-е. МАЗу, на якім з поля да зернесушыльных комплексаў адвожу зерне, 11-ты год, – расказаў малады чалавек. – Амаль кожны год “бяру” 1500- 1600 тон. Спадзяюся, што і 2023-ці не стане выключэннем.

225jpg.jpg

IMG_1230.jpg

IMG_1237.jpg

IMG_1243.jpg

Текст:
Фото: Алёна Ганулич и из архива