Першымі ў раёне двухтысячны рубеж пераўзышлі мальскія зернесушыльшчыкі

19:28 / 25.07.2023

Аўторак стаў ураджайным на ўзнагароды для аграрыяў КСУП “Гудагай”. Нагадаю, першым у раёне тысячу тон зерня 25 ліпеня перавёз Іосіф Бабіч, а пасля абеду перамогу ў жніўным спаборніцтве сярод аператараў зернесушыльных комплексаў святкавала звяно ў складзе Віктара Янкойця і Міхаіла Грымбоўскага, якія дапрацоўваюць зерне на сушылцы “ЛідАрай” у Малях.

2.jpg

Разам мужчыны працуюць шосты сезон і штогод трапляюць у тройку першых двухтысячнікаў раёна. Абодва аператары родам з Астравеччыны і, па іх словах, свядома прыйшлі ў сельскую гаспадарку.

– З 2009 па 2015 год з татам убіраў на камбайне ўраджай. Потым з-за ўзросту бацьку стала цяжка працаваць на ўборцы – я памагатым у іншага механізатара сябе не бачыў, таму перайшоў на сушылку, – расказаў Міхаіл Грымбоўскі. – Змена ад змены адрозніваецца. Калі зерне добрае, то можам і звыш 300 тон дапрацаваць.

1.jpg

– Летась, напрыклад, на сушылцы да 3 гадзін ночы затрымаліся. Збожжа, якое было вельмі вільготным, трэба было дапрацаваць. Справіліся! – да размовы далучыўся Віктар Янкойць.

Першыя аператары-двухтысячнікі прымалі віншаванні, дыплом і грашовыя прэміі ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы.

3.jpg

Текст:
Фото: Алёна Ганулич