Гульні, віктарыны, прэзентацыі: у бібліятэках Астравеччыны адзначылі юбілей Янкі Маўра

15:16 / 30.05.2023
Да юбілею класіка беларускай літаратуры ў біблія­тэках Астравеччыны прайшлі розныя мерапрыемствы.

Астравецкая дзіцячая бібліятэка. Юных чытачоў запрасілі на ўрок-прэзентацыю «Чалавек з крылатай фантазіяй». Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчай спадчынай пісьменніка, паўдзельнічалі ў конкурсах. 

1.jpg



Падольская сельская бібліятэка-клуб арга­нізавала літаратурнае падарожжа «Летуценнік з краіны райскай птушкі». Яго ўдзельнікі даве­даліся пра цікавыя факты жыцця Янкі Маўра. Напрыклад, што ён ніколі не быў у экзатычных краінах, пра якія так пераканаўча пісаў, а кнігі беларускага аўтара перакладзены на дзясяткі моў свету і перавысілі 2 млн экзэмпляраў. 

3.jpg



Рытанская сельская бібліятэка запрасіла на­ведвальнікаў у літа­ра­турную гасцёўню «Янка Маўр – дзецям». З бібліятэкарам дзеці абмеркавалі прачытаныя творы пісьменніка і падзяліліся ўражаннямі пра тое, што ім спадабалася больш за ўсё. 

У Страчанскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла літаратурная гульня «Мы любім кнігі Янкі Маўра», падчас якой удзельнікі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях беларускага класіка. 

Міхалішкаўская сельская бібліятэка запрасіла наведвальнікаў на гадзіну літара­туры «Чараўнік з краіны дзяцінства». Дзеці адказ­валі на пытанні віктарыны і выконвалі творчыя заданні.

4.jpg



А ў Палушскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылося літаратурнае знаёмства «Чалавек з крылатай фантазіяй». Для юных чытачоў правялі займальныя гульні і конкурсы па кнігах Янкі Маўра. 

2.jpg

Цікавыя факты

1.jpg

  Янка Маўр сябраваў з Якубам Коласам. Абое вучылiся ў настаўнiцкiх семiнарыях, дзе атрымалi і музычную адукацыю. Янка Маўр нават стаў правобразам настаўнiка Iвана Тадорыка ў трылогii Коласа «На ростанях». А пазней пісьменнікі нао­гул параднiлiся: дачка Маўра Наталля пабралася шлюбам з сынам Коласа Мiхасём. 

 За поспехі ў галіне літаратуры і грамадскай дзейнасці Янка Маўр узнагароджаны трыма ордэнамі і медалямі. У 1968 годзе ён атрымаў званне заслужанага дзеяча культуры БССР, а ў 1972 годзе першым з беларускіх дзіцячых пісьменнікаў быў адзначаны (пасмяротна) Дзяржаўнай літаратурнай прэміяй БССР.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.

Текст: Главный администратор