Варвара Шепко и Юлиана Лапшевич награждены стипендией Белорусского фонда мира
08:00 / 30.05.2023
Цырымонія ўручэння стыпендый таленавітым навучэнцам сёлета была юбілейнай – праходзіла ў 20-ты раз. З гэтай нагоды і месца выбралі асаблівае – Свята-Узнясенскі Жыровіцкі манастыр.
– Прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці былі туды запрошаны, амаль 60 чалавек нас сабралася. Парадавала, што мне выпаў такі гонар. Архіепіскап Гурый віншаваў нас, дзякаваў за дасягненні і старанную працу, казаў, што яна павінна быць накіравана на мірныя і добрыя справы, – расказала Варвара (на фота справа). – Урачыстасць была прыгожая. А яшчэ нас правялі па тэрыторыі Жыровіцкага манастыра, пазнаёмілі з гісторыяй гэтага святога месца.
– Калі паведамілі, што я стала стыпендыятам, была прыемна здзіўлена і ўзрадавана. Для мяне гэта ганарова, а для бацькоў, мабыць, у некалькі разоў больш – яны былі шчаслівыя, калі даведаліся, – падзялілася адчуваннямі Юліяна (на фота злева). – Акрамя школьнікаў, стыпендыяй узнагароджвалі і студэнтаў. Нас з Варварай адзначылі за высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. На цырымоніі паміж ушанаваннем лаўрэатаў былі музычныя выступленні, асабліва ўразіў прыгожым вакалам квартэт семінарыстаў.