Бібліяноч прайшла ў дзіцячай бібліятэцы

14:27 / 29.05.2023

Добрай традыцыяй у нашым раёне стала правядзенне бібліяночы. Мерапрыемства заклікала прыгадаць гараджанам і жыхарам раёна пра важнасць кнігі і чытання. Чарговая сустрэча з кнігай адбылася ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” пад назвай “Ноч сярод кніг”.   

27.jpg

У гэты дзень героі казак і дзіцячых апавяданняў сышлі са старонак кніг, каб падараваць сапраўднае свята дзецям і моладзі. Зайчык, Гадзіннік, Паштальён Печкін, дзве патрапаныя, пажоўклыя кнігі – гэтыя і іншыя персанажы віталі гасцей на пляцоўцы каля бібліятэкі, а вясёлая музыка і роставыя лялькі дапамагалі ствараць атмасферу гармоніі і дабрыні. Самыя актыўныя чытачы атрымалі граматы за актыўнасць, якую яны праяўлялі на працягу года.  

1.jpg

Сапраўднае казачнае кафэ чакала гасцей у фае бібліятэкі. Накрыты стол, талеркі, самавар, кубкі, прысмакі – усе гэта імітавалі сапраўднае кніжнае чаяванне, каб адчуць таямнічую атмасферу блізкасці да кнігі.

26.jpg

Для прысутных былі арганізаваны розныя пляцоўкі. Кожная – асаблівая і незвычайная. Не абышлося без займальных віктарын, конкурсаў, квэстаў. Дзяцей сустракаў разважлівы Доктар Айбаліт, які жадаў моцнага здароўя, выдаваў вясёлыя рэцэпты, пілюлі і нават цудоўную мікстуру. А яшчэ можна было ўзважыцца і з дапамогай кніжнага ростамера даведацца з якой колькасці кніг складаецца рост чытача. Асаблівай папулярнасцю сярод наведвальнікаў карыстаўся і пакой страхаў “Лабірынт Дракона” з аднайменнай квэст-гульнёй. Але каб туды папасці патрэбна было прайсці некалькі станцый і сабраць адпаведную колькасць жэтонаў. А для аматараў спорту былі падрыхтаваны разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы і гульні. Не сумавалі і самыя маленькія. Для іх была падрыхтавана зона з цацкамі, гульнямі, дзіцячымі размалёўкамі. Яны з цікавасцю гулялі і пазнавалі новае. Выхаваць сапраўдных патрыётаў – задача не з простых, але для кнігі няма нічога немагчымага.  Шэраг гульняў было накіравана на выхаванне патрыятызму ў дзяцей. Развіць мысленне і логіку, дапамагала пляцоўка “Горад маёй мары – Астравец”, а таксама пляцоўка да Году міру і стварэння “Я+Ты=Беларусь”, дзе прапаноўваліся цікавыя віктарыны і займальная гульня-падарожжа па роднай Беларусі, якія карысталася таксама папулярнасцю.

25.jpg

24.jpg

Жадаючыя былі вельмі рады магчымасці ўпрыгожыць свой твар выявамі кветак, матылькоў, любімых кніжных персанажаў з дапамогай аквагрыму. Асабліва цікавымі для дзяцей аказаліся фотазоны. Юныя чытачы рабілі сэлфі з любімымі персанажамі і на фоне кніжных выстаў. У гэты дзень можна было набыць салодкі поп-корн.

На працягу усяго мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць далучыцца да танцавальнага флэшмобу “Танцавальная феерыя”. Яны паўтаралі за аніматарам адпаведныя рухі, а роставыя лялькі запрашалі ўсіх далучыцца да танцавальнага свята.

23.jpg

Эмоцыі, захапленне, выключная шчырасць і непадробная радасць дзяцей былі найлепшай падзякай для бібліятэкараў за іх працу і арганізаванае мерапрыемства.  Бібліяноч адзначылася станоўчымі эмоцыямі, шчырым смехам, новымі знаёмствамі, а галоўнае – сапраўднай цікавасцю да кнігі і чытання.

22.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.

Текст: Главный администратор
Фото: Дмитрий Соколовский