Вызначаны пераможцы раённага прафсаюзнага спаборніцтва на вясенне-палявых работах

11:06 / 10.05.2023

На Астравеччыне склалася добрая традыцыя: падчас найбольш важных сельскагаспадарчых кампаній райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць працоўнае спаборніцтва сярод механізатараў. Сёлетняя вясна – не выключэнне. Напачатку мая сталі вядомыя прозвішчы лепшых механізатараў.

Конкурс прафесійнага майстэрства праводзіўся ў намінацыях “Ворыва”, “Культывацыя”, “Сяўба збожжавых”, “Падсеў траў”, “Пагрузка арганікі”, “Унясенне арганікі”, “Унясенне мінеральных угнаенняў”, “Сяўба цукровых буракоў”, “Сяўба кукурузы”.

Па словах прафсаюзнага лідара аграрыяў раёна Юрыя Адулы, пры падвядзенні вынікаў адмовіліся ад уліку выключна аб’ёмаў выкананых работ. Пераможцаў вызначалі па выкананай у сярэднім за дзень норме, пры ўмове што механізатар адпрацаваў звыш 5-ці дзён.

На сяўбе збожжавых роўных не было Пятру Сяргею з КСУП “Гудагай”. Механізатары гэтай жа гаспадаркі святкавалі перамогу і ў іншых намінацыях: Анатоль Валяваты – на пагрузцы арганікі, а Уладзімір Жук – на яе ўнясенні. На ворыве наперад нікога не прапусціў Аляксандр Варановіч з КСУП “Варняны”.

3.jpg

Пётр Сяргей, сяўба збожжавых

1.jpg

Аляксандр Варановіч, ворыва 

2.jpg

Анатоль Валяваты, пагрузка арганікі

4.jpg

Уладзімір Жук, унясенне арганікі

Пераможцаў у астатніх намінацыях узнагародзяць пазней.


Текст:
Фото: С архива профсоюза работников АПК