На Астравеччыне пачалі сеяць цукровыя буракі

17:08 / 14.04.2023

01.jpg

У раёне пад цукровыя буракі адвядуць крыху больш за 1 600 гектара. Сярод гаспадарак найбольшыя плошчы пад салодкімі караняплодамі будуць у КСУП “Гервяты” – 490 га. У КСУП “Гудагай” і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” – 355 і 330 адпаведна. “Варнянцы” і “міхалішкаўцы” прыгорнуць насенне на 220 і 250 гектарах. Акрамя гэтага, вырошчваць на нашых землях цукровікі будзе “Слуцкі аграсервіс” (758 га).

03.jpg

Першымі сеяць гэту культуру пачалі ў КСУП “Гудагай”, на днях да іх далучыліся КСУП “Гервяты”, РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” і Слуцкі аграсервіс. На 14 красавіка план раённыя аграрыі выканалі на 8%.

У “Гудагаі” насенне ў глебу прыгортвае Генадзь Змітровіч. Яго заспела на полі за аграгарадком Малі. На трактары МТЗ-1523, які працуе ў счэпцы з пасяўным агрэгатам “Плантэр”, у сярэднім за дзень механізатар засявае каля 20 га. Паралельна з сяўбой тут ідзе падрыхтоўка глебы, якую культывуе Валерый Вайткевіч.

04.jpg

– У полі трэці дзень. За адзін праход сеялка пакідае 11 радкоў. Галоўнае – правільна выставіць норму высеву. Неяк падлічылі з аграномам: на метр трапляе каля шасці “бубак”, – расказаў Генадзь Змітровіч. – Падчас масавай сяўбы ў нас рабочы графік з 8 раніцы да 8 вечара. Спецадзеннем забяспечаны, абеды і падвячоркі прывозяць у поле – застаецца толькі добра працаваць!

02.jpg

Текст:
Фото: Алёна Ганулич