Літаратурныя сустрэчы з Аляксандрам Марозавым адбыліся на пагранзаставах Астравеччыны

10:32 / 13.04.2023

01.jpg

У межах пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі літаратары сустракаюцца з абаронцамі мяжы, дзеляцца творамі і думкамі. Аляксандр Марозаў – паэт, празаік, аўтар звыш 30-ці кніг – на днях завітаў да ваеннаслужачых застаў “Астравецкая”, “Маладзечненская” і “Лоша”.

У 2014 годзе з-за ваенных падзей на Данбасе Аляксандр Іванавіч з сям’ёй пакінуў Радзіму і пераехаў на Астравеччыну. За гэты час мужчына пусціў тут карані. У Беларусі ў яго нарадзіўся ўнук. Калі муза не прыходзіць да паэта, ён выразае па дрэве, абуладкоўвае свой дом у вёсцы Філіпаны, ідзе на шпацыр у лес…

З-пад пяра Аляксандра Марозава нараджаюцца не толькі вершы, проза, але і краязнаўчыя артыкулы; ён прафесійны міколаг, напісаў 14 кніг пра грыбы.

Але бадай што самымі асабістымі, балючымі і незагойнымі для яго застаюцца ўспаміны тых трагічных падзей на Радзіме, непасрэдным сведкам якіх быў мужчына.

03.jpg

– Ёсць паняцце “афганскі сіндром”, ёсць – і “данбаскі”. Ад майго дома, утульнай альтанкі, дзе мы ў садзе збіраліся з аднадумцамі-літаратарамі, нічога не засталося. Дзённікавыя запісы тых гадоў ляглі ў аснову кнігі. Яе дапамаглі выдаць людзі, якія за гэты час сталі маімі сапраўднымі сябрамі, у тым ліку Наталля Батракова. У вас вельмі важная і высакародная місія – абарона Дзяржаўнай граніцы. Самае галоўнае, хлопцы, – захаваць мір у нашай Беларусі, – напрыканцы сустрэчы сказаў ваеннаслужачым Аляксандр Марозаў.

У гэты дзень гучалі вершы не толькі на ваенную тэматыку, але і пра каханне, вясну, маці – у тым ліку на беларускай мове.

02.jpg

За актыўнае супрацоўніцтва з органамі пагранічнай службы афіцэр аддзела ідэалагічнай работы Дзяніс Варанцоў уручыў Аляксандру Марозаву нагрудны знак “30 гадоў Смаргонскай пагранічнай групе”.

ПОСВЯЩЕНИЕ ПОГРАНИЧНИКАМ

Граница слева, граница справа –

Посередине погранзастава.

Врагов хватает, и им не спится.

Мы защищаем свои границы.

Ты пограничник – а это значит,

Что ты не можешь прожить иначе.

Ведь за тобою жена и дети –

Ты за покой всей страны в ответе.

Пусть будет мирным над нами небо,

Хватает зрелищ, хватает хлеба,

Живут счастливо в достатке люди,

А войн пусть в мире вообще не будет.

Граница слева, граница справа –

Посередине погранзастава.

Прикроет грудью, коль будет нужно,

В погранотряда такая служба.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич