Мітынг-рэквіем, прымеркаваны да 80-годдзя хатынскай трагедыі, прайшоў ля помніка савецкім воінам і партызанам

14:47 / 22.03.2023

З 22 сакавіка 1943 года, калі ў агні загінула Хатынь, мінула 80 гадоў. Штогод у гэты дзень беларусы ўспамінаюць знішчаную вёску і яе жыхароў.

IMG_2789.JPG

Штогод астраўчане збіраюцца ля помніка савецкім воінам і партызанам, каб успомніць трагедыю населеных пунктаў краіны і людзей, якія былі знішчаны акупантамі.

IMG_2773.JPG

IMG_2750.JPG

Пра трагічную гісторыю, якая адбылася 80 гадоў назад, прысутным нагадаў намеснік пракурора Аляксандр Лях:

– Вялікая Айчынная вайна стала для беларусаў часам смутку, калі нашы землякі гінулі ў баях і канцлагерах. Многія з іх не паспелі стварыць сем’і, не даведаліся, што такое быць бацькамі. Пра пакуты мірнага насельніцтва, абаронцаў Радзімы не павінны забываць нашчадкі, якія жывуць пад мірным небам і будуюць сучасную краіну.

IMG_2766.JPG

IMG_2818.JPG

IMG_2824.JPG

Старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун прывяла лічбы і факты, якія тычацца генацыду беларускага народа, узгадала пра ўзвядзенне мемарыяльнага комплексу “Хатынь” і яго рэстаўрацыю.

– Гэты комплекс і надалей будзе расказваць нам, нашым дзецям, унукам пра знішчэнне жыхароў нашай краіны. Гэта адзін з тысяч фактаў, якія гавораць пра палітыку генацыду фашыстаў. Забываць такое нельга, гэта трэба помніць і перадаць будучым пакаленням, -- упэўнена Ірына Шляхтун. – І сёння, калі фашызм зноў адраджаецца ў асобах беглых і неафашыстаў, калі на нашы землі абрынуліся санкцыі, пагрозы, правакацыі і хлусня -- усё гэта новыя аспекты генацыду ў адносінах да нашага народа. Мы помнім усіх, хто быў забіты і замучаны, спалены і расстраляны ў гады вайны -- і заклікаем памятаць пра гэта ўсіх. Мы не дазволім перапісаць нашу гераічную гісторыю!

Пра генацыд беларускага народа гаварыў і вучань ваенна-патрыятычнага клуба “Адзінства” Яўген Карагода.

Удзячныя нашчадкі ўсклалі кветкі да помніка, а памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

IMG_2801.JPGIMG_2809.JPG

IMG_2831.JPG

IMG_2851.JPG

Текст:
Фото: Елена Ярошевич