105 лет со дня образования внутренних войск празднуют на Островетчине

16:13 / 17.03.2023
Урачыстасць з нагоды 105-гадовага юбілею ўнутраных войскаў Рэспублікі Беларусь прайшла ў вайсковай часці 7434, што размяшчаецца непадалёк вёскі Міхалішкі.

IMG_9916.JPG

На адкрытай пляцоўцы часці і ў фае клуба госці мелі магчымасць азнаёміцца з тэхнікай, зброяй і абмундзіраваннем вайскоўцаў.

На свята запрасілі і школьнікаў – навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Адзінства”, бацькоў ваеннаслужачых тэрміновай службы. Прыехалі на ўрачыстасць і прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, з якімі часць цесна супрацоўнічае.

IMG_9929.JPG

IMG_9907.JPG

- Унутраныя войскі святкуюць значны юбілей – 105 гадоў. Яны прайшлі слаўны баявы шлях. На лёс кожнага пакалення ваеннаслужачых выпадалі свае няпростыя службовыя задачы, і асабовы састаў заўсёды заставаўся верным воінскаму абавязку. Мы з’яўляемся гарантам законнасці і правапарадку ў нашым грамадстве, -- зазначыў камандзір вайсковай часці 7434 Сяргей Лойка, адкрываючы ўрачыстасць і павіншаваў калег: -- Моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, поспехаў і каб нялёгкая служба зберагала ў сэрцы кожнага дабрыню і справядлівасць!

IMG_9937.JPG

IMG_9946.JPG

У ваеннай часці ў гэтым годзе вырашылі распачаць новую традыцыю: ушанаванне лепшых ваеннаслужачых тэрміноваой службы і іх бацькоў.

– Лічу, што менавіта дзякуючы такім маці і бацькам, іх выхаваўчай ролі наша часць выконвае свае задачы на “добра” і “выдатна”, -- упэўнены Сяргей Лойка. – Падобныя заахвочванні мы будзем працягваць і ў іншыя святы: Дзень Незалежнасці, дзень часці і іншыя.

Бацькам дзесяці салдат у гэты дзень уручылі Падзячныя лісты, а самі байцы ў якасці заахвочвання за ўзорную службу атрымалі адпускныя білеты на трохсутачныя звальніцельныя.

Адна з узнагароджаных камандаваннем часці Марыны Куліковіч.

066666.jpg

– Апраўляючы сына ў армію, як і любая маці, я вельмі перажывала: як складзецца яго служба, ці ўсё ў яго будзе атрымлівацца, – дзеліцца жанчына. – Але сёння, калі прайшоў час, магу казаць толькі словы падзякі камандзіру часці, афіцэрскаму складу за добры маральна-псіхалагічны клімат і матэрыяльна-бытавыя камфортныя ўмовы, якія створаны для нашых хлопцаў. Бачна, што нашы дзеці змяніліся, узмужнелі – становяцца сапраўднымі мужчынамі. І за гэта вялікі дзякуй камандаванню часці.

76665566.jpg

– Першы час было цяжкавата: раннія пад’ёмы, фізічныя нагрузкі, сну не хапала… А потым прывык і не заўважыў, як уцягнуўся жыць па новым рэжыме. Ужо амаль год і праляцеў, – усміхаецца Максім Куліковіч. – Служу цяпер у 1-й роце аховы.

Адзначыла камандаванне часці і сям’ю Гарлуковіч.

34443333.jpg

– Я служыў, і сын хацеў абавязкова адслужыць, ды ў нас і размовы не было, што можа быць інакш, -- расказвае Анатоль, бацька ваеннаслужачага. – А тут яшчэ і супадзенне такое цікавае атрымалася: я ўдзельнічаў у будаўніцтве часці, у якой цяпер аддае грамадзянскі абавязак Радзіме мой Сяргей. Тут добрыя камандзіры, бачна, адтачылі стрыжань у хлопцы, як і належыць: узмужнеў, з пацана пераўтварыўся ў мужыка!

– Радуе, канешне, што яму тут камфортна і што трапіў у войска непадалёк дома – мы з Ашмяншчыны. І не спадзяваліся, што ў Астраўцы сын будзе, –далучаецца да мужа Наталля.

Сяргей Гарлуковіч служыць у роце баявога і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

1243433.jpg

– У часці я з восенні 2022 года. КМБ прайшоў вельмі хутка і вельмі цікава, -- дзеліцца юнак. – Паколькі да прызыву ў армію па накіраванні райваенкама адвучыўся ў ДАСААФе, быў прызначаны ў аўтамабільны ўзвод – паездзіў ужо на розных машынах. Мне тут усё падабаецца, тэхніка новая, нічога не барахліць – таму, напэўна, усё і атрымліваецца. (Усміхаецца.)

Ушанаванне бацькоў лепшых салдат, узнагароджанне вайскоўцаў і прысваенне чарговых воінскіх званняў, словы віншаванняў, пажаданні добрай службы і песні для душы і ад душы – свята было па-сяброўску цёплым.


Текст: Рита Дремо
Фото: Дмитрий Соколовский