Урачыстасць да Дня міліцыі прайшла ў Астраўцы (дапоўнена)

16:20 / 02.03.2023

Імша за памерлых праваахоўнікаў, наведванне іх магіл і ўрачыстае пастраенне асабовага саставу ля раённага аддзела ўнутраных спраў – у Астраўцы прайшлі традыцыйныя мерапрыемствы да Дня міліцыі.


IMG_2181.JPG

– Літаральна паўгадзіны назад злавіў сябе на думцы, што сёння пяты Дзень міліцыі, які святкую ў Астраўцы, – пачаў віншаванне начальнік РАУС Дзмітрый Місюк. – Ганаруся, што ўзначальваю гэты аддзел. Упэўнены, што ў нашых радах афіцэры, для якіх служба ў органах праваахоўнай сістэмы з’яўляецца прызваннем. Вы штодзень годна і добрасумленна выконваеце свае абавязкі, каб жыхары Астравеччыны, а таксама суседніх рэгіёнаў і бліжняга памежжа маглі жыць спакойна ў неспакойны час. Паважаныя калегі, дзякуй за службу і са святам!

IMG_2196.JPG

Затым надышла чарга ўзнагарод. Нагрудным знакам Міністэрства ўнутраных спраў “За самаадданую службу” І ступені адзначаны Валерый Бабраўніцкі, нагрудным знакам “За адзнаку” – Іван Васільчык. Ад Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагруднымі знакамі “За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” узнагароджаны Сяргей Шэін і Іван Мацкойць. Нагрудны знак упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама “За адзнаку” атрымаў Сяргей Зіма, грамату – Уладзімір Васілевіч, Падзячны ліст – Дзмітрый Матусевіч.

Далучыўся да віншаванняў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка, які падзякаваў супрацоўнікам міліцыі за добрасумленнае выкананне пастаўленых задач і пажадаў поспехаў, павышэння па службе, моцнага здароўя і надзейнага тылу. Павел Віктаравіч уручыў Падзячныя лісты: ад райвыканкама – Аляксандру Скрабцу і Аляксею Саковічу, ад раённага Савета дэпутатаў – Эдуарду Янкойцю і Арцёму Белаводскаму.

Шмат пажаданняў і ўзнагарод астравецкія міліцыянеры пачулі і атрымалі і ад іншых гасцей: прадстаўнікоў ваенных часцей, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ваенкамата, савета ветэранаў РАУС, ГА БРСМ, СШ №2. А прадстаўнікі духавенства не толькі віншавалі, але і блаславілі міліцыянераў на лёгкую службу.

Хвіліна маўчання і ўскладанне кветак да памятнай дошкі ўшанавалі памяць міліцыянераў, якія загінулі падчас выканання службовага і воінскага абавязку. Завяршыла урачыстасць сімвалічная песня “102”, якую выканаў дуэт супрацоўнікаў РАУС Валерыя Вольская і Артур Вільнеўчыц. 

IMG_2116.JPG

Текст:
Фото: Марина Мацкевич