Вынікі конкурсу "Што б гэта значыла?"

12:00 / 02.03.2023

Падобна, у рэдакцыйнага конкурсу «Што б гэта значыла?» , дзякуючы таму, што выйшаў ён на прасторы інтэрнэту і размножыўся ў сацыяльных сетках, адкрылася другое дыханне. Варыянты подпісаў да прапанаванага здымка дасылалі на звычайную і электронную пошты. Пакідалі ў каментарыях у групах «АП» у сацыяльных сетках і нават прысылалі ў асабістых паведамленнях. Геаграфія канкурсантаў – увесь раён і нават іншыя гарады вобласці. У конкурсе прыняло ўдзел 20 чалавек, было прапанавана больш за 30 варыянтаў допісаў у вершах, прозе і афарызмах. Адгукнуліся пастаянныя ўдзельнікі: Капіталіна Пятроўская, Рэгіна Дрэма, Валянціна Корзун і з’явіліся новыя. 
Словам, было рэдакцыйнаму журы над чым папрацаваць, пасмяяцца і пазахапляцца фантазіяй, вастраслоўем і арыгінальнасцю канкурсантаў.
Хоць большасць, вядома ж, найперш убачылі тое, што і адлюстравана на здымку: галодны сабака просіць есці. І далей развілі гэтую тэму кожны ў меру сваёй фантазіі.

Здаецца, найбольш дакладна ў некалькіх словах апісаў тое, што ўбачыў на здымку, Алег Кавалевіч:
Зжалілася аднойчы, пачаставала ласункам… Я гэтага ніколі не забуду – і не пайду адсюль нікуды... Ніколі...
«Прозу жыцця» апісвае ў сваім варыянце і Уладзімір Ста­невіч – вельмі прыемна, што вярнуўся ў конкурс яго неаднаразовы мінулагодні пераможца:
Многа дзён я ўжо не еў,
Сiл няма трымацца.
Дайце костачку адну
Мне падсiлкавацца.

Валянціна Масцяніца заўва­жыла на шыльдзе, каму належыць аўталаўка, – і прапануе такі варыянт: 
Нарачанскія каўбасы
Любіць Шарык да душы, 
Толькі грошай малавата, 
А бясплатна – не з’ясі.
Пастаю на задніх лапах,
Пагляджу ў вочы,
Можа, злітуецца Нінка, –
Пачастуе трохі.

Ганна Якубцэвіч:
Не дали покушать –
Дайте хоть понюхать.

Таццяна Калтан:
Мо, дамовімся? Я вам мяса прынясу – вы дадзіце каўбасу!

Святлана Салавей:
Тёть Маш, мне как всегда!

Вольга Трусевіч (Багда­но­віч):
Падкажыце, калі ласка, а кос­тачак не прывезлі?

Рэгіна Дрэма:
Адкуль ты, падасланая?
А дзе мая каханая? 
Яна мяне заўжды частуе
I ні каплi не пантуе.

Іосіф-Анатоль Раўдановіч:
Ну привет, моя принцесса! 
Дай колбаски мне от стресса. 
Ой, как сучка довела – 
Голодать пришлось с утра.
И терпеть уже невмочь! 
Я прошу тебя помочь.
Дай кусочек хоть один –
Я уйду, как господин. 
И скулить больше не буду, 
Все обиды позабуду.

Рэгіне Дрэме і Капіталіне Пят­роўскай вядомая гандлёвая сетка, мусіць, прыплачвае за рэкламу. Калі яшчэ не, то час ужо звярнуцца да іх з такой прапановай.

Рэгіна Дрэма:
На тавар я пагляджу –
Лепш «Е-дастаўку» закажу!
Усё на выбар прывязуць
I ў дом мне занясуць!

Капіталіна Пятроўская:
Приехала к нам автолавка
Ну а может, «Е-доставка».
Продают там коллбасу,
Её люди все несут.
Рыжик наш не утерпел – 
К магазину подлетел,
Встал на лапки задние,
Мол, обратите внимание.
Такому вежливому псу
Дайте также колбасу. 
Денег вам не предложу,
Но верой-правдой послужу:
Буду вас я охранять, 
Хулиганов отгонять. 

Пэўна, «падпрацоўвае» на рэкламе, толькі ўжо ва ўла­дальніка аўталаўкі, і яшчэ адзін наш канкурсант – Марына Ка­ва­­леўская (Апрышка):
ААТ «Занарачанскi»
Славiцца каўбасамi.
Нават Тузiк, пах пачуўшы,
Падышоў паласаваць.
Ён сабака не бадзялы,
Не з якога там прытулку,
Яму каўбасы даспадобы
Толькі лепшага гатунку!

Дарэчы, тэма сабакі-вартаў­ніка таксама была надзвычай папулярнай у нашых кан­кур­сантаў. Ужо згаданая Валянціна Масцяніца (многія ўдзель­нікі конкурсу да­сы­­лалі па некалькі допісаў) упэўнена сцвярджае:
У каждой торговли 
должна быть охрана!
Я лавку на рынке 
всегда сторожу.
За что получаю 
от этой девчонки
Большую и вкусную
КОЛ-БА-СУ!

Тарэса Заступневіч «падпявае» ёй у лад:
Я б вартаўнiком пайшоў –
I вучыць не трэба.
(А што, недзе і на вартаўнікоў вучаць?!)

Сваё бачанне нялёгкай долі ахоўніка каўбас ёсць і ў Рэгіны Дрэмы:
Ты куда деньги скрутила?
Я всё видел, я всё знаю!
Ты сама меня просила –
И тебя я охраняю!
Рассчитайся за услугу!
Я товаром могу взять.
Поделюсь я 
с лучшим другом,
Он согласен помогать!

Ёсць на гэтую тэму варыянт і ў Валянціны Корзун:
Дай кавалачак каўбаскі,
Калі ласка, калі ласка!
А я цябе павартую,
Нікаго не падпушчу
За прылавак, за вітрыну, 
Грошы твае зберагу.
Хавай грошы ў кішэню,
Будзь хітрэйшай ты, жанчына.
Злодзеі і машэннікі 
Мабыць, хаваюцца 
за машынай. 
Ну а мне ты кінь каўбаскі.
Буду добра вартаваць.
Нікуды я не збягу, 
Нават тут і буду спаць.

Марка Дзямiдчыка ва ўсіх прапанаваных варыянтах багатае ўяўленне «панесла» па кітайска-карэйскім следзе:
Майго сябра Шаурмiка не бачылi?
І яшчэ варыянт ад яго ж у тым жа духу:
Детектив Шарик напал на след...

Андрэй Дашкевіч традыцыйна лака­ніч­ны і шматзначны:
Тузик и «точка».

Таццяна Краскоўская пераказала на сабача-каўбасны лад добра вядомую дзіцячую казку:
– Добры дзень! Тут гусі-лебедзі не праляталі выпадкова?
– Спачатку адведай смачнай каўбаскі, а потым дазнаешся...

Ганна Якубцэвіч звярнула ўвагу на акрабатычныя высілкі галоднага сабакі: 
«Лезгинку» 
смотреть будешь?
Як бачыце, канкурсанты на­шы паста­раліся і журы было складана вызначыць лепшыя варыянты. Як гэта найчасцей бывае, думкі раздзяліліся. На прызавыя месцы з рознай сумай балаў прэтэндавалі Ва­­лянціна Масцяніца, Капі­та­ліна Пятроў­ская, Рэгіна Дрэ­ма, Ганна Якубцэвіч, Тац­ця­на Калтан, Андрэй Даш­кевіч, Іосіф-Анатоль Раў­дановіч. 
За паўкрока ад умоўнага п’едэсталу спы­нілася Тарэса Заступневіч з варыянтам:
Панядзелак – карбанад,
Аўторак – вяндлiна,
Серада – балык i шпiк,
Чацвер – бужанiна,
Пятнiца – хай рыбны дзень,
Субота – грудзiнка,
А ў нядзелю – каўбаса 
І бекон, i шыйка...
Толькi як на ўсё на гэта
Раскруцiць гэту кабету?

І ўсё ж скрупулёзны падлік балаў, выстаў­леных кожным супрацоўнікам рэдакцыі па прапанаваных варыянтах, выя­віў траіх пераможцаў. 
На трэцім месцы – Галіна Мінкевіч:
Каждый по-своему 
рай представляет.
Кто о цветочках, 
о фруктах мечтает,
И я тоже вижу картину свою:
Колбасы, рулеты, 
ветчины, филей –
Вот что для сердца 
собаки милей...

На другім – Марыя Чума:
Рэкс прыйшоў у аўталаўку
Прыкупiць да свята скварку. 
А грашэй яму хапiла
На батон i 2 кефiру.

А пераканаўчую перамогу ў гэтым туры конкурсу ат­рым­лівае Ларыса Гупянец:
Гандляры ўсе ягамосці
Няхай Бобіку зайздросцяць:
Ён да вечара гандлюе,
Потым «фірму» сам вартуе.
Ён тут грузчык, ён жа дворнік,
І дырэктар, і каморнік,
Бухгалтэрыю вядзе...
Вось бы гэтак у людзей!

Віншуем пераможцаў! Усе яны атрымаюць рэдакцыйныя прэміі.
Неўзабаве будзе аб’яўлены чарговы этап конкурсу – яго пераможцам можа стаць кожны. Сачыце за публікацыямі ў газеце, на сайце і ў групах «АП» у сацыяльных сетках.

Старшыня рэдакцыйнага журы 
Ніна РЫБІК.


Текст: Главный администратор