Штосуботу ў кафэ “Вілія” КСУП “Міхалішкі” праходзяць дыскатэкі

16:07 / 29.01.2023

IMG_4993.jpg

Кафэ «Вілія» КСУП «Міхалішкі» развівае новыя накірункі работы: усё ахвочыя (каму споўнілася 18+) у выхадныя дні могуць завітаць сюды на дыскатэку. 

– Гэта ініцыятыва належыць былому дырэктару КСУП «Міхалішкі» Андрэю Стаповічу. Цяперашні кіраўнік гаспадаркі Вадзім Саковіч яе падтрымаў. Першую дыскатэку правялі напрыканцы мінулага года. Быў ажыятаж – прадалі звыш 90 уваходных білетаў. У мінулую суботу ў нас адпачыла звыш 50-ці чалавек. Прыязджала моладзь з Альхоўкі, Варнян і іншых населеных пунктаў раёна, –  расказала загадчык кафэ «Вілія» Святлана Часнойць. 
Плануецца, што і надалей кафэ па суботах бу­дзе праводзіць дыскатэкі. Праўда, як патлумачыла яго загадчык, пры ўмове, што на гэты час не будзе спецзаказаў на святкаванне юбілеяў, вяселляў і іншых урачыс­тасцей. 
Нагадаю: у кафэ «Вілія» па-ранейшаму гатуюць абеды для работнікаў мясцовага КСУПа – падчас асноўных хлебаробчых кампаній повары сельгаспрадпрыемства кормяць вадзіцеляў і механізатараў, зімой – жывёлаводаў малочна-таварнага комплекса «Маркуны» і работнікаў адміністрацыі. Акрамя гэтага, любы ахвочы можа заказаць тут комплексны абед. 

Текст:
Фото: Алена Ганулич