У Альхоўскай бібліятэцы адбыліся “Цуды ў рэшаце”

12:14 / 18.01.2023

i (7).jpg

Традыцыі і звычаі беларускага народа – важная частка гісторыі. І каб яны не страціліся, варта іх вывучаць і перадаваць наступным пакаленням. Нядаўна ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей прайшла гадзіна фальклору “Цуды ў рэшаце”.

Рэшата і яго выкарыстанне ў беларусаў мела глыбокі сэнс. Нашы продкі верылі, што гэты прадмет здольны тварыць цуды – пра гэта юным чытачам расказаў бібліятэкар – дзеці ўважліва слухалі і пыталі пра тое, што іх цікавіла.

i (14).jpg

i (13).jpg

Не абышлося без гульняў, конкурсаў, загадак, паданняў і легенд. Маленькія наведвальнікі паспрабавалі паіграць на гліняных свісцёлках – птушачках, пагаварылі пра звычаі і народныя святы.

“Цуды ў рэшаце” дапамаглі дзецям бліжэй пазнаёміцца з вуснай народнай творчасцю: казкамі, паданнямі, прыкметамі і павер’ямі. Пасля мерапрыемства многія з яго ўдзельнікаў захацелі ўзяць пачытаць беларускія народныя казкі.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор