Віншаванні, падарункі, сюрпрызы -- “Астравецкая праўда” правяла дзень падпісчыка

15:56 / 16.12.2022

IMG_8296.jpg

Традыцыйны дзень падпісчыка правяла “Астравецкая праўда”. Сёлета чытачы сустрэліся з супрацоўнікамі рэдакцыі ў фае аддзялення паштовай сувязі.

На гэты раз мы не праводзілі шумных забаў, а запрасілі на сустрэчу Дзеда Мароза са Снягуркай – яны стварылі добры настрой і адрасавалі дарослым і дзецям, якія заходзілі на пошту, віншаванні.

IMG_8298.jpg

IMG_8240.jpg

Пажаданні і прадказанні на наступны год астраўчанам падрыхтавала і “раёнка” – кожны мог выцягнуць яго і прачытаць на камеру.

Падарункі (блакноты, насценныя календары і кнігі) ў гэты дзень чакалі тых, хто афармляў падпіску на “Астравецкую праўду”.

– Заўсёды выпісваю газету. А сёння прыйшла не толькі, каб сабе аформіць падпіску, а і суседцы, – гаворыць наша чытачка. – Прыемна, што падарунак яшчэ атрымала.

– “Раёнку” людзі любяць, – упэўнена адна з жанчын, якая завітала на пошту. – Калі ляжала ў бальніцы, бачыла, што астраўчане яе “да дыр зачытваюць”.

IMG_8287.jpg

IMG_8248.jpg

IMG_8253.jpg

IMG_8271.jpg

IMG_8258.JPG

А мы рады, што газета па-ранейшаму карыстаецца папулярнасцю. І пастараемся рабіць яе цікавай. Таму, калі ў вас ёсць прапановы ці вы ведаеце людзей, пра якіх варта расказаць на старонках “Астравецкай праўды”, звяртайцеся ў рэдакцыю – мы адкрыты для вашых пажаданняў.

Дарэчы, усіх, хто аформіць падпіску на 1 квартал ці паўгоддзе наступнага года чакае бонус: купон на адну бясплатную рэкламу да 5 слоў у рубрыках “Прадаю”, “Куплю”, “Здам”, “Абмяняю”, “Аддам”. Таму паспяшайцеся ў паштовыя аддзяленні, каб у новым годзе зноў сустрэцца з “раёнкай”. Нагадваем: выпісаць газету можна і ў рэдакцыі.

Да сустрэчы ў новым годзе!

IMG_8262.jpg

IMG_8268.jpg

IMG_8276.jpg

IMG_8283.jpg

IMG_8294.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич