Міліцыянеры і моладзь заклікалі астраўчан быць прыкметнымі

14:23 / 06.12.2022

IMG_8809.jpg

Стаць прыкметным у цёмны час заклікалі астраўчан падчас аднаіменнай акцыі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, райкама ГА БРСМ і актывісты маладзёжнага атрада аховы правапарадку СШ №3.

Надышоў час самых кароткіх светавых дзён, і значыць як ніколі актуальным з’яўляецца выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Удзельнікі акцыі вырашылі нагадаць жыхарам і гасцям горада, што “светлячкі” дапамогуць стаць прыкметным здалёк на праезджай частцы – і такім чынам засцерагуць ад непрыемнасцей. Пра гэта яны расказвалі астраўчанам, якіх сустрэлі ў гарадскім скверы і ля Дома быта, а таксама нагадалі, як правільна пераходзіць дарогу, і падарылі флікеры, парэкамендаваўшы абавязкова чапляць яго на руку, выходзячы з дома. Людзі дзякавалі за ўвагу і абяцалі не забываць карысныя парады.

IMG_8792.jpg

IMG_8800.jpg


 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич