Урачыстае святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі (дополнено)
Сёлета традыцыя святкаваць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК усім раёнам адрадзілася. Апошнія два гады з-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама і дэпутацкага корпусу праходзілі кампактна ў гаспадарках.
…Віноўнікаў урачыстасці на ўваходзе вітаў народны ансамбль народных інструментаў «Скарбніца». Вернісаж партрэтаў вясковых працаўнікоў раскінуўся ў фае – фотавыставу з сімвалічнай назвай «Імгненні астравецкага жніва» арганізавала раённая газета, на старонках якой, як кажуць, часта і густа з’яўляюцца рэпартажы з палёў і ферм, замалёўкі пра даярак, механізатараў, корманарыхтоўшчыкаў і жывёлаводаў. Тэматычныя «жніўныя» зоны з выкарыстаннем саломкі, зерня і збажыны да свята падрыхтавалі рамеснікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Дарэчы, зроблены іх умелымі рукамі сноп да абласных «Дажынак» прызнаны лепшым у конкурсе снапоў і караваяў «Сімвал жыцця».
Але асноўнае дзейства разгарнулася, безумоўна ж, у зале, дзе сабраліся лепшыя працаўнікі палёў і ферм з усіх гаспадарак раёна. Свята распачалося з харэаграфічнага пралогу, падчас якога ўручылі каравай з мукі новага ўраджаю старшыні Астравецкага райвыканкама Ігару Шалудзіну.
Гэты год парадаваў аграрыяў. Пры ўраджайнасці збожжа ў 37,3 цэнтнера з гектара валавы намалот склаў каля 60 тысяч тон, што на 15 тысяч тон больш, чым у 2021-м. У лідарах па ўраджайнасці збожжа – КСУП «Гудагай». З добрымі вынікамі на канец года выйшла і раённая жывёлагадоўля: за 10 месяцаў рэалізавана 4,5 тысячы тон мяса, амаль 53 тысячы тон малака. Сярэдні надой ад каровы склаў 5 295 кілаграмаў. Лідарам малочнай вытворчасці па-ранейшаму застаецца КСУП «Гудагай».
За 10 месяцаў рэалізацыя сельгаспрадукцыі прынесла 113 мільёнаў рублёў. Тэмп росту склаў 108,6%, у тым ліку ў раслінаводстве – 117,2%, у жывёлагадоўлі – 100,6%. Дзяржаве пастаўлена 8 544 тоны збожжа, 695 тон рапсу, каля 90 тысяч тон цукровых буракоў.
– У сельскай гаспадарцы працуюць моцныя духам людзі – праўдзівыя і адданыя сваёй справе, якія ўносяць важкі ўклад у эканамічнае развіццё рэгіёна. Асаблівыя віншаванні – ветэранам сельскагаспадарчай вытворчасці. Многія з вас працягваюць перадаваць свае веды і багаты прафесійны досвед маладым спецыялістам. Да прыкладу, у зале прысутнічае камбайнер саўгаса «Падольскі» Іосіф Жэгарыс, для якога жніво-2022 стала 38-м. Дзякуй вам за нялёгкую, але такую неабходную працу і адданасць роднай зямлі. Жадаю вам моцнага здароўя, вялікіх ураджаяў і надояў, добрага надвор’я. Здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дастатку. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена аптымізмам, верай і надзеяй. Са святам! – завяршыў выступленне Ігар Шалудзін.
Да віншаванняў далучыўся і першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла:
– За намалочанымі тонамі і надоенымі кілаграмамі малака стаяць самаадданыя працаўнікі вёскі. Упэўнены, што разам, абапіраючыся на талент і сузіральную энергію такіх людзей, як вы, мы абавязкова дасягнем поспеху; што работа ў камандзе дапаможа нам вырашыць усе пастаўленыя задачы. Няхай у вашых сем’ях і дамах заўсёды пануюць дабрабыт, спакой і ўзаемаразуменне. Будзьце здаровымі і поўнымі сіл!
Як і ў мінулыя гады, работнікі сельскай гаспадаркі раёна адзначаны рэспубліканскімі і абласнымі ўзнагародамі: Ганаровай граматай Савета Міністраў – дырэктар КСУП «Гудагай» Эдуард Садоўскі, Ганаровай граматай нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – дырэктар КСУП «Гервяты» Ігар Жданаў, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання – гервяцкі трактарыст-машыніст Рымантас Трапшыс, Падзякай Мінсельгасхарчу – начальнік МТК «Рымдзюны» КСУП «Гервяты» Любоў Шапура і медалём «За працоўныя заслугі» – памочнік брыгадзіра раслінаводчага ўчастка КСУП «Гудагай» Леанард Мікліс.
Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх вынікаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі які год запар стаў КСУП «Гудагай». Другое месца ў абедзвюх катэгорыях забраў КСУП «Гервяты».
Пераможцы і прызёры раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва – камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных установак, корманарыхтоўшчыкі, аператары машыннага даення, жывёлаводы, а таксама лепшыя ў прафесіі ў сваёй арганізацыі работнікі атрымалі ўзнагароды і грашовыя прэміі.
Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы старшыні Астравецкага райвыканкама ўручылі галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу КСУП «Гудагай» Галіне Бабіч, дырэктару РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Дзянісу Кірпу, намесніку дырэктара КСУП «Гудагай» па прамысловай вытворчасці Сяргею Жуку, загадчыцы малочна-таварнай фермы «Малюта» Святлане Бараноўскай, трактарысту-машыністу РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Іосіфу Жэгарысу, аграному-садаводу КСУП «Варняны» Ірыне Кяжун, галоўнаму аграному РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Дзмітрыю Малючаку, загадчыцы малочна-таварнай фермы «Варняны» КСУП «Варняны» Іне Кузміцкай і жывёлаводу МТК «Германішкі» КСУП «Гудагай» Гелене Дрэме.
Раздзяліць радасць з працаўнікамі вёскі завітала на свята старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.
– Паважаныя ветэраны і працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна, прыміце шчырыя віншаванні. Вашы прыродная мудрасць, руплівыя адносіны да зямлі-карміцелькі, працалюбства, стойкасць і цярплівасць заслугоўваюць усеагульнай павагі. Мы ўдзячны ўсім работнікам аграпрамысловага комплексу, поспехамі якіх ганарыцца наш раён. Моцнага здароўя на доўгія гады, бадзёрасці і новых поспехаў, – віншуючы вяскоўцаў, сказала Ірына Эдуардаўна.
Падзячныя пісьмы і ганаровыя граматы Астравецкага раённага Савета дэпутатаў атрымалі галоўны інжынер КСУП «Гудагай» Павел Гваздоў, трактарыст-машыніст КСУП «Гервяты» Валянцін Гайдуль, начальнік райветстанцыі Наталля Назарава, ветурач КСУП «Гудагай» Руслан Стэх, бухгалтар КСУП «Варняны» Вольга Старук, трактарыст-машыніст РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Леанід Нагела, аграном-насеннявод КСУП «Гервяты» Антаніна Дзерван, аграном-насеннявод КСУП «Міхалішкі» Яўгенія Емяльян, сакратар КСУП «Міхалішкі» Ірына Мацкела, трактарыст-машыніст КСУП «Міхалішкі» Валерый Сташко, галоўны заатэхнік РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Галіна Шчамялёва, слесар па рамонце сельгастэхнікі і абсталявання РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Антон Аўлас.
Самая шматлікая група, звыш 20 чалавек, атрымала дыпломы, Падзякі, віншаванні і прэміі ад абкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Сертыфікат на ўвесь калектыў ў санаторый ФПБ у сувязі з 35-годдзем заснавання Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання атрымаў яго дырэктар Аляксандр Багдановіч.
Павіншавалі працаўнікоў ферм і палёў раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
У святочны дзень аграрыі таксама адрасавалі падзякі і падарункі сваім партнёрам. Найбольш плённа ў гэтым сезоне дапамагалі збіраць яблыкі ў варнянскім садзе прадстаўнікі аддзела адукацыі і РУП ЖКГ, а абмалочваць нівы КСУП «Міхалішкі» – работнікі лясной гаспадаркі Астравеччыны.
Прыемным дапаўненнем да ўзнагарод і віншаванняў сталі музычныя нумары ў выкананні артыстаў раёна і вакальнага калектыву Смаргонскай пагранічнай групы.
Дзякуй вялікі за працу, работнікі ферм і палёў, перадавікі, ветэраны сельскай гаспадаркі, і тыя, хто не трапіў на свята, бо ў гэты дзень карміў і даіў жывёлу, развозіў па фермах кармы, рамантаваў тэхніку…
Узнагароды рознага ўзроўню Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК уручылі:
Валянціне Стэх, галоўнаму бухгалтару цэнтра павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу;
Юрыю Мажэйку, трактарысту-машыністу КСУП «Варняны»;
Анастасіі Крывіцкай, спецыялісту па ахове працы РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;
Валянціне Салавей, аператару машыннага даення КСУП «Міхалішкі»;
Валерыю Пугоўскаму, аператару па штучным асемяненні СПЦЖ;
Ганне Налівайцы, старшыні прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП «Гудагай»;
Ігару Жданаву, дырэктару КСУП «Гервяты»;
Казіміру Масальскаму, інжынеру-механіку КСУП «Гудагай»;
Іосіфу Масевічу, трактарысту-машыністу КСУП «Гервяты»;
Марыне Івашцы, старшыні прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП «Гервяты»;
Яўгену Грабоўскаму і Сяргею Семянцову з КСУП «Гудагай».
Падзячныя пісьмы райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі:
Артур Высоцкі, вадзіцель КСУП «Гудагай»;
Вікторыя Юргелянец, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП «Гудагай»;
Эдуард Вярбовіч, вадзіцель КСУП «Варняны»;
Іван Родзь, вадзіцель РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;
Валянцін Куркуль, трактарыст-машыніст КСУП «Міхалішкі»;
Валерый Кацінель, машыніст экскаватара Астравецкага ПМС;
Аляксандр Шчука, дырэктар Астравецкай сельгастэхнікі;
Яна Стралкоўская, ветурач-эпізаатолаг райветстанцыі;
Дзмітрый Будай, аператар па штучным асемяненні КСУП «Гервяты»;
Іван Карніла, першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу.
Знак Мінсельгасхарчу
«За заслугі ў сельскай гаспадарцы» атрымаў дырэктар Астравецкага ПМС Вадзім Вянгроўскі.
Астравецкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў адзначыла:
Надзею Сасноўскую, дырэктара селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі;
Андрэя Слядзевіча, ветурача КСУП «Гервяты»;
Міхаіла Шлыковіча, загадчыка сектарам раслінаводства райсельгасхарчу.
Беларускі саюз жанчын –
Вольгу Умрыхіну, першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання;
Зою Мекіну, намесніка начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці;
Тэрэсу Ступеньку, загадчыка цэнтральным аўтаскладам РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;
Аліку Хартановіч, падсобнага рабочага КСУП «Міхалішкі»;
Ніну Рудзінскую, заатэхніка КСУП «Гервяты»;
Таццяну Сінькевіч, загадчыка склада КСУП «Варняны».
«Белая Русь» –
Вольгу Адулу, начальніка аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачнасці ў АПК райсельгасхарчу;
Віктара Алёксу, галоўнага заатэхніка КСУП «Гудагай»;
Сяргея Бразевіча, галоўнага заатэхніка КСУП «Варняны»;
Ірыну Мілаш, намесніка галоўнага бухгалтара КСУП «Гервяты»;
Ірыну Серакову, загадчыка зернесушыльным комплексам КСУП «Міхалішкі»;
Алесю Шыманель, агранома РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;
Вячаслава Яроміча, галоўнага спецыяліста райсельгасхарчу.
Астравецкі райкам ГА БРСМ –
Вадзіма Ількевіча, галоўнага інжынера-энергетыка КСУП «Варняны»;
Дзмітрыя Пагаду, інжынера-механіка КСУП «Варняны»;
Ірыну Дрэму, заатэхніка-селекцыянера КСУП «Варняны»;
Алега Кавалевіча, галоўнага агранома КСУП «Міхалішкі»;
Віталя Юшко, заатэхніка РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;
Анастасію Мацкелу, галоўнага спецыяліста райсельгасхарчу.