Нецвярозы жыхар Астравеччыны сеў за руль: у выніку сутыкнення пацярпела 2-гадовае дзіця

11:32 / 31.10.2022
Два дарожна-транспартныя здарэнні за адзін дзень здзейсніў нецвярозы жыхар Астравецкага раёна. У выніку пацярпела 2-гадовае дзіця.

Як паведамілі ў астравецкім аддзяленні ДАІ, здарэнні адбыліся ў нядзелю, 30 кастрычніка, у першай палове дня. Спачатку ў Кямелішках мужчына сваім аўто зачапіў чужую машыну, пасля чаго ўцёк. А крыху пазней на дарозе Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы, непадалёк Міхалішак, ён, знаходзячыся за рулём, заглядзеўся на мабільны тэлефон, з’ехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем. У выніку 2-гадовае дзіця, якое знаходзілася ў другой машыне, атрымала траўмы. Малое дастаўлена ў Астравецкую ЦРКБ.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.



Текст:
Фото: из интернета