Марына Арлоўская і Вольга Багдановіч атрымалі абласныя ўзнагароды
15:02 / 07.10.2022
Напярэдадні Дня работнікаў культуры ў абласной філармоніі прайшла ўрачыстасць, на якой віншавалі і ўзнагароджвалі людзей гэтай прафесіі. У лік адзначаных увайшлі і астраўчане.
Дырэктар Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў Марына Арлоўская за шматгадовую плённую працу і ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення адзначана Падзячным лістом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. А за творчы падыход у рабоце Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджана загадчык філіяла сельскай бібліятэкі ў Міхалішках Вольга Багдановіч.
Віншуем!