Як брэменскія музыканты Астравеччыны на “Дажынках” выступалі

16:56 / 04.10.2022
474

Астравецкая моладзь на “Дажынках–2022” у Вялікай Бераставіцы заняла 3-е месца ў культурна-спартыўным спаборніцтве “Сельская эстафета”.

Традыцыйна гэтыя вясёлыя спаборніцтвы праходзяць на выбраную загадзя тэматыку , і сёлета каманды, а іх было 15, прадсталі ў вобразе брэменскіх музыкантаў. Яны дэманстравалі трапнасць, спрыт і хуткасць у “Яблычным снайперы”, “Аграрным баскетболе”, “Боўлінгу”, “Баях падушкамі” і іншых забаўляльных выпрабаваннях. А ў творчым конкурсе “Сельскі аркестр” удзельнікі паказалі не толькі добры артыстызм, але фантазію і кемлівасць, бо звыклыя музычныя інструменты замянілі рабочым інвентаром: вёдрамі, граблямі, рыдлёўкамі і іншымі прыладамі працы. Атрымалася арыгінальна і відовішчна.

Каманда астраўчан з першых выпрабаванняў заявіла сябе прэтэндэнтам у тройку лепшых. Яны перамаглі ў конкурсе “Уцёкі прынцэсы”, занялі 2-я месцы ў “Камячках”, “Яблычным снайперы” і “Сельскім аркестры”. У выніку нашы брэменскія музыканты атрымалі Дыплом за 3-е агульнакаманднае месца.

Вольга Максімава, першы сакратар райкама ГА БРСМ:

– Я ўпершыню ўдзельнічала ў такіх спаборніцтвах – спадабалася. Ды і астатнія ўдзельнікі пасля тэлефанавалі і дзяліліся станоўчымі эмоцыямі, маўляў, гэта было крута, абавязкова паедзем яшчэ. Наша каманда складалася з васьмі чалавек, якія працуюць у розных сферах: Даніла Белахонаў, Мікіта Міхалоўскі, Марэк Лаўрыновіч, Арцём Макарэвіч, Дзіяна Мілаш, Карына Дуброўская, Максім Ачарэтаў і я. Галоўнай мэтай для нас было весела і цікава правесці час, а ў выніку аказаліся ў лідарах. Гэта крута! Дзякуй хлопцам і дзяўчатам за ўдзел і актыўнасць, а Альхоўскай СШ – за рэквізіт на “Сельскі аркестр”.





Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений